Індэкс спажывецкіх цэн: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 43:
Індэкс спажывецкіх коштаў Рэспублікі Беларусь вылучаецца найбольшым значэннем сярод краінаў СНД праз стабільны рост коштаў, абумоўлены інфляцыяй, праз хранічна адмоўнае сальда вонкавага гандлю, высокую праца- і рэсурсаёмістасць вытворчасці на фоне састарэлых тэхналогіяў і неэфектыўнасці функцыянавання эканамічнай сістэмы, пабудаванай на прынцыпах сацыяльнага арыентаванай рынкавай дзяржавы, і іншых чыннікаў.
 
Індэкс спажывецкіх коштаў у Беларусі варта прызнаць аб'ектам стратэгічнага кантролю з боку дзяржавы ў сувязі з патэнцыйнай магчымасцю вялікага значэння гэтага індэкса выклікаць сацыяльную незадаволенасць грамадзянаў краіны, менавіта таму штогод эканамічнымі (і не толькі) уладамі Беларусі зацвярджаюцца планавыя дырэктыўныя паказчыкі індэкса спажывецкіх коштаў. На практыцы здараюцца выпадкі, калі планавыя паказчыкі індэкса спажывецкіх коштаў не атрымоўваецца выканаць.
 
Так, прагнозным значэннем індэксама спажывецкіх коштаў у Беларусі на 2013 г. было запланавана значэнне, роўнае 112%, якое было дасягнута яшчэ ў кастрычніку 2013 г.
 
== Спасылкі ==