Беларуская цэнтральная рада: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 39:
У [[1962]] г. [[Радаслаў Астроўскі]] склаў з сябе паўнамоцтвы прэзідэнта, матываваўшы гэта ўзростам (яму тады споўнілася 75 гадоў) і перадаў іх кіраўніку Выканаўчага органа БЦР [[Аркадзь Арэхва|Аркадзю Арэхве]], які, аднак, неўзабаве моцна захварэў і не здолеў прыступіць да выканання абавязкаў прэзідэнта. Да 1974 г., пакуль Астроўскі не вярнуўся да актыўнай грамадскай дзейнасці, БЦР не вяла ніякай працы. Прынамсі, не склікалася пленумаў, не праводзілася пасяджэнняў, не вялося справаводства.
 
[[3 ліпеня|3]] — [[4 ліпеня]] [[1977]] г. прайшоў XVIII-ы Пленум БЦР у рэсорце (доме адпачынку) «Белэйр-Менск» (Глен-Спэй, [[штат Нью-Ёрк]]). У ім удзельнічалі 43 грамадскіх дзеяча з [[ЗША]], якія мелі мандаты-упаўнаважанні ад 16 дэлегатаў: з Аўстраліі (5), Канады (5), Вялікабрытаніі (3), Германіі (3) <ref>Пратакол 18-га Пленуму БЦР, які адбыўся 3 і 4 ліпеня 1977 г. у рэсорце «Белэр-Менск», Злучаныя Штаты Амэрыкі</ref>. Удзельнікі Пленуму рэпрезентавалі Выканаўчы орган БЦР, дэлегатуры ў Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Германіі, Канадзе, а таксама [[Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі]], аддзелы [[Беларускі вызвольны фронт|Беларускага вызвольнага фронту]] (краёвыя штабы) у Германіі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Кліўлендзе, Вініпэге і Таронта, Згуртаванне беларуска-амерыканскіх ветэранаў (галоўны штаб і аддзел у Саўт-Рыверы), беларускія праваслаўныя парафіі ў Саўт-Рыверы, Рычманд-Гіле (Нью-Ёрк), Таронта і Лондане (Вялікабрытанія), Беларуска-амерыканскі грамадска-рэлігійны цэнтр у Саўт-Рыверы і грамадска-рэлігійны цэнтр у Глен-Спей, арганізацыя «[[Амерыканскія прыхільнікі БЦР]]». Сваё ўпаўнаважанне на Пленум даслалі Ян і Аліцыя Пятроўскія — як прадстаўнікі сямейнага Беларускага харатыўнага фонду.
 
Пасля [[1995]] г. БЦР не была дзейнай арганізацыяй, хоць афіцыйнага рашэння пра яе самароспуск не было. Паводле тэстаменту [[Міхась Зуй|Міхася Зуя]], пасля яго смерці (красавік [[1995]] г.) усе справы БЦР, абавязкі і паўнамоцтвы прэзідэнта былі перададзеныя [[Віталь Цярпіцкі|В.Цярпіцкаму]] да часу склікання XX Пленуму БЦР. Але В.Цярпіцкі прыняў рашэнне прыпыніць дзейнасць БЦР, якая не мае людскіх рэсурсаў<ref>Гардзіенка А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА). — Смаленск, 2009. — 428 с., [12] с. іл. — С.239 — 240</ref>. Віталь Цярпіцкі згадваў: