Магнус II Харальдсан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '|thumb|400px|Нарвежскія дракары '''Магнус II''', ці '''Магнус Ха...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Магнус II''', ці '''Магнус Харальдсан''' ({{lang-no|Magnus Haraldsson eller Magnus II}}; [[1048]] — [[28 красавіка]] [[1069]]) — кароль [[Нарвегія|Нарвегіі]], сын [[Харальд III Суровы|Харальда Суровага]] і Торы, які кіраваў сумесна са сваім братам [[Олаф III Ціхі|Олафам III Ціхім]].
 
Вядома, што Магнус у перыяд [[1056]]—[[1058]] гадах браў удзел, а паводле даных нескандынаўскіх крыніц — і ўзначальваў, паход нарвежскага флоту ў [[Ірландскае мора]]. Прайшоўшы праз [[Шэтландскія астравы|Шэтландскія]], [[Аркнейскія астравы|Аркнейскія]] і [[Гебрыдскія астравы|Гебрыдскія]] астравы, Магнус атрымаў ад тутэйшых скандынаўскіх каланістаў пацверджанне ў [[васалітэт|вернасці]] каралю Нарвегіі. Затым нарвежцы ўдзельнічалі ва ўсіх канфліктах у гэтым рэгіёне — грамадзянскай вайне ў [[Шатландыя|Шатландыі]] паміж [[Лулах]]ам, пасербам [[Макбет]]а, і [[Малкальм III|Малкальмам III Канмарам]]; у вайне караля [[Уэльс]]а [[Грыфід ап Лівелін|Грыфіда ап Лівеліна]] з [[Англія|Англіяй]]; а таксама ў набегах на ўзбярэжжа [[Ірландыя|Ірландыі]]. Як лічаць сучасныя даследчыкі, паход Магнуса да ўзбярэжжа Англіі ўяўляў сабой своеасаблівую «разведку боем», з прычыны таго, што Харальд III Суровы ніколі не забываў пра свае прэтэнзіі на англійскі трон.
 
У [[1062]] годзе Магнус удзельнічаў у буйной марской бітве ля ракі Нісан, у выніку якой [[Данія|дацкі]] флот быў разгромлены, а кароль Даніі [[Свен II Эстрыдсен]] цудам пазбег гібелі.