Олаф III Ціхі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{цёзкі|Олаф}} |thumb|450px|Олаф Ціхі '''Олаф III Ціхі''', ці '''Мірны''' ({...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
'''Олаф III Ціхі''', ці '''Мірны''' ({{lang-no|Olav Kyrre}}) ([[1050]] — [[22 верасня]] [[1093]]) — кароль [[Нарвегія|Нарвегіі]] ([[1067]]—[[1093]]), сын [[Харальд III Суровы|Харальда III Суровага]] і [[наложніца|наложніцы]] Торы.
 
Пра дзіцячыя і юнацкія гады жыцця Олафа нічога не вядома. У [[1066]] годзе кароль Нарвегіі [[Харальд III Суровы|Харальд Суровы]] распачаў паход у [[Англія|Англію]] з мэтай захапіць англійскі трон. У гэтым паходзе яго суправаджалі малодшы сын Олаф, жонка [[Лізавета Яраслаўна]] і дзве дачкідочкі. Старэйшага сына, [[Магнус II, кароль Нарвегіі|Магнуса]], Харальд пакінуў у Нарвегіі і абвясціў [[конунг]]ам.
 
Высадзіўшыся ў Англіі, нарвежская армія разбіла паўночна-англійскае апалчэнне ў [[Бітва пры Фулфардзе|бітве пры Фулфардзе]], дзе, паводле саг, адрозніўся Олаф. Пасля заняцця [[Ёрк]]а Харальд Суровы падзяліў сваю армію: траціну пакінуў для аховы караблёў, а з астатнімі сіламі высадзіўся на ўзбярэжжа. Сярод тых, хто застаўся на караблях быў і Олаф. Пасля разгрому нарвежцаў пры [[Бітва пры Стамфард-Брыджы|Стамфард-Брыджы]], дзе загінуў Харальд Суровы, Олаф заключыў мір з каралём Англіі [[Гаральд II Годвінсан|Гаральдам Годвінсанам]] і даў клятву ніколі больш не нападаць на Англію.