Снукер: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
Прынята лічыць, што снукер узнік ў другой палове 19-га стагоддзя. Більярд быў папулярным заняткам сярод брытанскіх афіцэраў, дыслакаваных у Індыі, і былі распрацаваны змяненні на аснове больш традыцыйных разнавіднасцяў більярда. Распрацоўка правілаў была афіцыйна завершана ў 1884 сэрам [[Нэвіл Чэмберлен|Нэвілам Чэмберленам]].
 
У 1927 [[Джо Дэвіс]], прафесійны англійскі гулец у більярд і снукер, арганізаваў першы [[чэмпіянат свету па снукеруснукеры]], зрабіўшы яго больш прафесійным відам більярднага спорту. Джо Дэвіс выйграваў кожны чэмпіянат свету аж да 1946 года, калі ён завяршыў кар'еру гульца. У 1950-я і 1960-я папулярнасць гульні пайшла на спад. У 1959 годзе з мэтай павышэння папулярнасці Дэвіс прадставіў новую варыяцыю гульні, вядомую як снукер плюс, дадаўшы два дадатковых колеру. Тым не менш яна не прыжылася.
 
Буйны крок наперад адбыўся ў 1969 годзе, калі [[Дэвід Атэнбург]] ўпаўнаважыў снукерны турнір [[Pot Black]] прадэманстраваць патэнцыял каляровага тэлевізара, лічачы, што зялёны стол і рознакаляровыя шарыкі будуць ідэальна дэманстраваць перавагі каляровага вяшчання. Гэтыя паказы атрымалі поспех сярод гледачоў і некаторы час займалі другое месца па папулярнасці на тэлеканале [[BBC Two]]. Цікавасць да гульні павышалася і чэмпіянат свету 1978 года быў цалкам паказаны на тэлебачанні. Гульня хутка стала адным з асноўных відаў спорту ў Вялікабрытаніі, Ірландыі і карыстаецца вялікім поспехам на працягу апошніх 30 гадоў. У 1985 годзе ў агульнай складанасці 18,5 млн тэлегледачоў назіралі заключны кадр фіналу чэмпіянату свету паміж [[Дэніс Тэйлар|Дэнісам Тэйларам]] і [[Сціў Дэвіс|Сцівам Дэвісам]]. У апошнія гады страта спонсарства тытунёвых кампаній прывяла да скарачэння колькасці прафесійных турніраў, хоць з'явіліся некаторыя новыя спонсары. Папулярнасць гульні на Далёкім Усходзе і ў Кітаі з новымі талентамі, такімі як [[Лян Вэньбо]], і больш дасведчанымі гульцамі, такімі як [[Дын Цзюнхуэй]] і [[Марка Фу]], з'яўляецца добрым прадвесцем для будучыні снукера ў гэтай частцы свету.