М’янма: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
+ беларуска-м'янмарскія адносіны
Радок 67:
 
З [[1997]] М'янма кіруецца ваенным Дзяржаўным саветам міру і развіцця, правапераемнікам Дзяржаўнага савета па аднаўленню законнасці і парадку (1988—1997). Улады М'янмы праводзяць актыўную знешнюю палітыку на рэгіянальным узроўні (членства ў [[АСЕАН]], саміце Усходняй Азіі), маюць блізкія адносіны з Індыяй і КНР. Адносіны з [[ЗША]], [[Канада]]й і [[ЕС]] замарожаны на нізкім узроўні па палітычных прычынах.
 
== Беларуска-м'янмарскія адносіны ==
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Саюз М'янма ўсталяваныя [[22 верасня]] [[1999]] года. У ліпені 2000 г. Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візітам наведаў Міністр замежных спраў М'янмы Він Аунг.
 
У ліпені 2010 г. адбыўся візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алейніка С.Ф. у М'янму. У студзені 2011 Беларусь наведаў намеснік міністра замежных спраў М'янмы Маунг М'інт.
 
26 верасня 2011 г Пасол Садоха ўручыў даверчыя граматы ў якасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Саюз М'янма. У верасні 2011 г. у г. Нью-Ёрку ў рамках Генеральнай Асамблеі ААН адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мартынава С.М. з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Саюз М'янма Вунай Маунг Лвінам. У 2011 годзе грамадзянін М'янмы Аунг Мое Мінт прызначаны Ганаровым консулам Беларусі ў М'янме.
 
== Гл. таксама ==