Інстытут гісторыі НАНБ: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя
Радок 4:
 
== Гісторыя ==
[[26 лютага]] [[1929]] г. Прэзідыум Беларускай акадэміі навук пастанавіў з «комплексу гістарычных навук» стварыць Інстытут гісторыі з 1929 - [[1930]] гг. Меркавалася, што ў яго склад увойдуць кафедра [[гісторыя Беларусі|гісторыі Беларусі]] з усімі камісіямі, кафедра гісторыі беларускага права з [[археаграфія|археаграфічнай]] камісіяй<ref>Михнюк В. Н. Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919 — 1941 гг.). — Мн., 1985. — С. 74.</ref>.
Інстытут створаны 15 кастрычніка 1929 г. на базе кафедраў [[археалогія|археалогіі]], гісторыі Беларусі, гісторыі беларускага права, гістарычнай геаграфіі, этнаграфіі, усеагульнай гісторыі, камісій археаграфічнай, па вывучэнні гарадоў і гісторыі [[адукацыя|адукацыі]]. У сяр. 1930-х у складзе Інстытута меліся секцыі гісторыі народаў [[СССР]] і БССР па вывучэнні [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], гісторыі Захаду, археалогіі і [[этнаграфія|этнаграфіі]].
 
На працы Інстытута адбілася хваля рэпрэсій [[1930-я|1930-х]]. У снежні 1930 г. быў пазбаўлены звання акадэмік [[У. І. Пічэта]], у лютым [[1931]] г. самагубствам скончыў жыццё першы дырэктар Інстытута [[У. М. Ігнатоўскі]]. Падвергліся рэпрэсіям супрацоўнікі Інстытута, акадэмікі [[Павел Восіпавіч Горын|П. В. Горын]] (Каляда), [[Станіслаў Юр'евіч Матулайціс|С. Ю. Матулайціс]], [[Зм. Жылуновіч]] (Ц. Гартны), [[У. І. Пічэта]], [[Езекііль Ісаакавіч Рыўлін|Е. І. Рыўлін]], [[Віталь Андрэевіч Сярбента|В. А. Сярбента]], [[Васіль Карпавіч Шчарбакоў|В. К. Шчарбакоў]]; член-карэспандэнт [[Самуіл Хаімавіч Агурскі|С. X. Агурскі]] і інш.
 
У час [[ВАВ|Вялікай Айчыннай вайны]] частка супрацоўнікаў Інстытута знаходзіліся ў тыле[[тыл]]е. Частка супрацоўнікаў Інстытута ваявалі ў радах Чырвонай Арміі — [[Д. А. Дудкоў]], [[А. І. Залескі]], [[З. Ю. Капыскі]], [[Я. І. Карнейчык]], [[І. Ф. Лочмель]] (загінуў на фронце), падпольшчыкам быў навуковы сакратар інстытута [[М. С. Махнач]] (расстраляны немцамі ў 1944). Акупанты вывезлі інстытуцкія археалагічныя і этнаграфічныя калекцыі, знікла картатэка ўліку помнікаў, археалагічная фотатэка, рукапісы неапублікаваных прац. У чэрвені [[1944]] г. было прынятае рашэнне пра аднаўленне дзейнасці Інстытута гісторыі.
 
У пасляваенныя гады працягвалася распрацоўка археалогіі Беларусі, гісторыі [[рабочы клас|рабочага класа]], аграрных адносін. Пашыралася тэматыка даследаванняў. Шмат увагі надавалася гісторыі стварэння [[БССР]], сацыялістычнага будаўніцтва, пачалася распрацоўка гісторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1950-я гады інстытут стаў каардынуючым цэнтрам у рэспубліцы па вывучэнні гісторыі Беларусі. У [[1957]] г. быў створаны сектар гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і [[Партызанскі рух у Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны|партызанскага руху ў Беларусі]], у [[1962]] г. — сектар гісторыі [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] і сацыялістычнага будаўніцтва, у 1969 г. — сектар гісторыі камуністычнага будаўніцтва. З [[1960]] г. у ім працуе навуковы савет па каардынацыі навуковых даследаванняў.
 
З кан. 1980-х актуалізавалася тэматыка даследаванняў. Створаны новыя аддзелы: археалогіі [[жалезны век|жалезнага веку]], спецыяльных гістарычных навук, гісторыі нацыянальна-культурнага будаўніцтва. Адным з галоўных кірункаў навуковай дзейнасці інстытута стала распрацоўка гісторыі [[беларусы|беларускага этнасу]], больш шырока стала даследавацца палітычная гісторыя беларускага народа.
 
Кадры для інстытута рыхтуюцца праз [[аспірантура|аспірантуру]] — з [[1975]] г. працуе савет па абароне дысертацый на суісканне навуковай ступені доктара (кандыдата) гістарычных навук.
 
== Вынікі дзейнасці ==
У 1929—1941 гг. супрацоўнікамі інстытута было апублікавана 32 [[манаграфія|манаграфіі]]. Прыкметнай з'явай стала выданне абагульняючай працы «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 1, [[1954]] г.,; т. 2, [[1961]] г.). Значным вынікам дзейнасці Інстытута стала выданне ў пач. 1970-х 5-томнай «Гісторыі Беларускай ССР» (старшыня галоўнай рэдакцыйнай калегіі [[І. М. Ігнаценка]]). У 1985—1995[[1985]]—[[1995]] г. Інстытутам выдадзена больш за 80 манаграфічных прац.
 
Інстытут удзельнічае ў распрацоўцы рэспубліканскіх і рэгіянальных навуковых праектаў; валодае ўстойлівымі міжнароднымі сувязямі. Усталяваны доўгачасовыя кантакты з навуковымі цэнтрамі Расіі, Польшчы, Літвы і інш. дзяржаў. Нараўне з азнаямленчымі паездкамі і ўдзелам у навуковых форумах, выкарыстоўваюцца такія формы, як сумесная уніфікатарская дзейнасць, камандзіроўкі і стажыроўкі спецыялістаў, чытанне лекцый, абмен літаратурай, сумесная распрацоўка навуковых праграм і праектаў.
Радок 29:
* 2008 г. — 100, у т.л. 14 дактароў навук з іх 1 акадэмік, 47 кандыдатаў навук, 39 супрацоўнікаў без навуковай ступені
 
У Інстытуце працавалі: акадэмікі П. В. Горын (Каляда), Зм. Ф. Жылуновіч (Цішка Гартны), [[І. М. Ігнаценка]], [[У. М. Ігнатоўскі]], [[Іван Сяргеевіч Краўчканка|І. С. Краўчанка]], [[Станіслаў Юр'евіч Матулайціс|С. Ю. Матулайціс]], [[Мікалай Міхайлавіч Нікольскі|М. М. Нікольскі]], [[У. М. Перцаў]], Е. І. Рыўлін, В. А. Сярбента, [[Васіль Карпавіч Шчарбакоў|В. К. Шчарбакоў]], [[А. М. Ясінскі]]; члены-карэспандэнты [[С. X. Агурскі]], [[Ніна Васілеўна Каменская|НінаН.В. Каменская]], [[П. Ц. Петрыкаў]], [[Канстанцін Іванавіч Шабуня|КанстанцінК.І. Шабуня]]. Шэраг дактароў навук (напрыклад, [[Павел Рыгоравіч Казлоўскі| Павел Казлоўскі]])
 
У Інстытуце працуюць: акадэмік [[Міхаіл Паўлавіч Касцюк]],