Свята-Пакроўская царква (Турэц): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Турэцкая Пакроўская царква''', помнік рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1888 годз...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:50, 22 снежня 2013

Турэцкая Пакроўская царква, помнік рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1888 годзе з бутавага каменю і цэглы. У плане ўяўляе сабой традыцыйную 4-часткавую схему (званіца, трапезная, асноўны 3-нефавы аб’ём у выглядзе крыжа і апсіда). У архітэктуры храма выкарыстаны элементы і формы старажытна-рускага дойлідства: вісячыя падвойныя аркі на парталах прытвораў, ліштвы акон, 3-лопасцевыя какошнікі на фасадах, 5-купальная кампазіцыя асноўнага аб’ёму, цыбулепадобныя рабрыстыя купалы на 8-гранных барабанах галоўнага аб’ёму і на 2-яруснай званіцы. Спалучэнне прыроднага каменю і атынкаваных белых дэталей дэкору ўзбагачае архітэктурна-мастацкія якасці помніка. У інтэр’еры трапезная раскрываецца ў цэнтральны неф арачным прасветам. Пазалочаны іканастас выкананы ў канцы 19 – пачатку 20 стагоддзя. Царква дзейнічае.

Літаратура

(“Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік”, Мінск 1993, стар. 470).

Спасылкі

http://hram.by/churches/view/327/