Гарналыжны спорт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
вікіфікацыя
Радок 1:
[[Выява:Stephan Goergl EC-GS Hinterstoder 20080111.jpg|thumb|Гарналыжнік на трасе гіганцкага слаламу]]
'''Гарналыжны спорт''' — спуск на лыжах па спецыяльна абсталяваных на горных схілах трасах з дакладным фіксаваннем часу спуску. Від спорту, а таксама папулярны від актыўнага адпачынку мільёнаў людзей па ўсім свеце. Уключае спаборніцтвы па [[слалам]]е, [[слалам-гігант|слаламе-гіганце]], супергіганце, скарасным спуску, а таксама двухбор'е (слалам і скарасны спуск).
 
[[Слалам]] — спуск па трасе даўжынёй 450—500 м, з перападам вышынь паміж стартам і фінішам 60—150 м. Траса размечана варотамі (шырыня 3,5—4 м, адлегласць паміж імі ад 0,7 да 15 м), праз якія павінны праехаць спартсмены. За пропуск варот ці перасячэнне іх адной лыжай слаламіст падлягае дыскваліфікацыі. Скорасць на трасе да 40 км/гадз. Пераможца вызначаецца па суме часу дзвюх спроб на розных трасах.
 
У [[слалам-гігант|слаламе-гіганце]] даўжыня трасы 800—2000 м, перапад вышынь 200—500 м, шырыня варот да 8 м, адлегласць паміж імі 15—20 м. Скорасць праходжання трасы да 65 км/гадз. У мужчын пераможца вызначаецца па суме часу ў дзвюх спробах на дзвюх розных трасах, у жанчын адна спроба.
 
Скарасны спуск па трасе даўжынёю 2000—4000 м з перападам вышынь 500—1000 м. Шлях лыжніка вызначаецца рэльефам і размешчанымі на трасе варотамі. Скорасць 100 і болей км/гадз.