Стывен Хендры: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 21:
| Сайт =
}}
'''Сты́вен Хе́ндры''' ({{lang-en|Stephen Hendry}}; нар. {{ДН|13|1|1969}}, {{МН|Эдынбург||}}, [[Шатландыя]])) — [[Шатландыя|шатландскi]] былы прафесiйны гулец у [[снукер]]. У 1985 Хендры стаў самым маладым прафесійным снукерыстам: яму было ўсяго 15 гадоў. У 21 год ён стаў самым маладым чэмпіёнам свету ў гісторыі. Стывен Хендры з'яўляецца сяміразовым [[Чэмпіянат свету па снукеру|чэмпiёнам свету]] (1990, 1992—1996, 1999), пяціразовым пераможцам [[Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеру|чэмпіянату Вялікабрытаніі]] (1989-1990, 1994-1996) і шасціразовым пераможцам турніру [[Мастэрс, снукер|Мастэрс]] (1989-1993, 1996). Апроч таго, Хендры з'яўляецца рэкардсменам па агульнай колькасці рэйтынгавых перамог - 36 турніраў. Уладальнiк мноства іншых рэкордаў, кавалер [[Ордэн Брытанскай Iмперыi|Ордэна Брытанскай Iмперыi]].
 
Хендры займаў першае месца ў [[Сусветны рэйтынг снукерыстаў|сусветным рэйтынгу]] на працягу васьмі сезонаў запар (1990-1998), а таксама зноў стаў першым у [[Афіцыйны рэйтынг снукерыстаў на сезон 2006/2007|сезоне 2006/2007]]. Ён лідзіруе ў спісе гульцоў, якія зрабілі найбольшую колькасць [[Соценная серыя, снукер|соценных серый]] у гісторыі (773 серыі), а таксама дзеліць першае месца па колькасці [[Максімальная серыя, снукер|максімальных серый]] з [[Роні О'Саліван]]ам (11 максімумаў). Апроч таго, Стывен Хендры зарабіў за сваю прафесійную кар'еру больш любога іншага гульца - больш за £8,5 мільёнаў.