Прытча: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2378873 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Rembrandt Harmensz. van Rijn - The Return of the Prodigal Son.jpg|thumb|200px|[[Рэмбрант]] [[Прыпавесць пра блуднага сына|«Вяртанне блуднага сына»]] (каля 1666-69, [[Эрмітаж]])]]
'''Прыпавесць''', '''прытча'''  — старажытны дыдактычна-алегарычны жанр [[фальклор]]у і [[літаратура|літаратуры]], вельмі блізкі да [[байка|байкі]], маральнае або рэлігійнае павучанне. Характэрныя асаблівасці  — бытаванне толькі ў пэўным кантэксце, адсутнасць развітага сюжэту і схільнасць да павучальнага характару ("«''прамудрасці''"»). Прытча магла рэдуцыравацца, г. зн. спрашчацца, да звычайнага параўнання, але захоўваць пры гэтым сваю змястоўнасць. Дзеючыя асобы не маюць ні сваіх знешніх рыс, ні характару і паўстаюць перад чытачом не як аб'екты мастацкіх назіранняў, а як суб'екты этычнага выбару пісьменніка.
 
Найбольшае развіццё прытча атрымала ў краінах [[Блізкі Усход|Блізкага Усходу]], дзе была надзвычай папулярным жанрам і адкуль разам з [[Біблія]]й аказалася перанесенай у раннехрысціянскія і сярэднявечную еўрапейскія літаратуры. Бытавалі розныя пісьмовыя і вусныя прытчы. Прытчы былі папулярным жанрам і ў літаратуры на [[Русь|Русі]], сведчаннем чаго з'яўляюцца зборнікі "«Пчала"», "«Ізмарагд"», "«Рымскія дзеі"», перакладная аповесць пра Варлаама і Іасафа, дыдактычныя творы [[Кірыла Тураўскі|Кірылы Тураўскага]] і інш. На сюжэт вядомай евангельскай прытчы [[Сімяон Полацкі]] напісаў "«Камедыю пра блуднага сына"». Лаканізм, прастату і выразнасць адлюстравання рэчаіснасці праз алегорыю, этычны дыдактызм гэтага жанру выкарыстоўвалі розныя пісьменнікі [[Новы час|новага часу]].
 
== Літаратура ==