Палау: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 120:
Сельская гаспадарка мае комплексны характар, уключае [[земляробства]], лоў рыбы, [[лес|лясную]] гаспадарку, [[жывёлагадоўля|жывёлагадоўлю]], [[паляванне]] і г. д. У [[2007]] г. яе агульны прыбытак склаў 5597 тысяч долараў ЗША<ref>[http://www.indexmundi.com/facts/palau/agriculture Palau - Agriculture: Agriculture, value added]</ref>. Згодна данным [[Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН|Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН]]<ref>[http://www.fao.org/fi/oldsite/FCP/en/PLW/body.htm INFORMATION ON FISHERIES MANAGEMENT IN THE REPUBLIC OF PALAU April 2002]</ref>, у канцы [[20 стагоддзе|XX]] ст. рыбалоўства забяспечвала каля 3% ВУП краіны. У [[1999]] г. было вылаўлена 4615 тон рыбы, з іх 2500 тон — традыцыйнымі прыбярэжнымі метадамі, 865 тон — прамысловым камерцыйным спосабам, 1250 тон — для харчовага самазабеспячэння. Каля 2500 тон былі экспартаваны ў Японію і іншыя краіны. Земляробчая і жывёлагадоўчая прадукцыя вырабляецца пераважна на невялікіх фермах, якія носяць традыцыйны характар<ref>[http://janesoceania.com/micronesia_palau/index.htm MICRONESIA PALAU]</ref>. Нягледзячы на наяўнасць прыватнай маёмасці на зямлю, большая частка сельскагаспадарчых земляў кантралюецца абшчынамі. Праца на іх лічыцца жаночай справай. Вырошчваюць [[Colocasia esculenta|тара]], [[маніёк]], [[хлебнае дрэва]], [[бананы]], [[какосавая пальма|какосы]], [[садавіна|садавіну]] і [[гародніна|гародніну]]. Жывёлагадоўля мае выключна дапаможнае значэнне. Большасць апрацаваных зямель знаходзіцца на [[Востраў Бабелдааб|востраве Бабелдааб]], дзе многія агароды з-за адсутнасці эканамічнай матывацыі наогул не апрацоўваюцца. Палау не забяспечвае сябе большасцю харчовых прадуктаў<ref>[http://www.nationsencyclopedia.com/economies/Asia-and-the-Pacific/Palau-AGRICULTURE.html Palau - Agriculture]</ref>, таму яны ўвозяцца звонку. Стратнасць земляробчай галіны кампенсуецца фінансавай падтрымкай фермераў з боку ўрада, які інвестуе стварэнне [[экалогія|экалагічна]] чыстай вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, [[Тэхніка|тэхнічнае]] пераабсталяванне ферм, стварэнне [[аграсядзіба]]ў і інш.
 
Прамысловасць у 2007 г. забяспечыла прыбытак у 33128 тысяч долараў ЗША<ref>[http://www.indexmundi.com/facts/palau/industry#NV.IND.TOTL.CN Palau - Industry: Industry, value added]</ref>, з іх 822 тыс.тысячы — вытворчасць тавараў, астатнія — будаўнічая і рамонтная. Гэта галіна эканомікі развіваецца досіць інтэнсіўна і склала ў 2007 г. 21,46% ад ВУП (у параўнанні з 8,02% у 1994 г). Праз тэрыторыю Палау праходзіць грузавы марскі шлях, працуе міжнародны [[порт]]. Маецца 1 міжнародны [[аэрапорт]] з прамымі рэйсамі на [[Гуам]], [[Тайвань]], [[Філіпіны]], у [[Паўднёвая Карэя|Паўднёвую Карэю]] і [[Японія|Японію]]. Турызм прызнаецца ўрадам як найбольш перспектыўная сфера. Наведвальнікаў прыцягваюць першародная прырода астравоў, мясцовыя [[пляж]]ы і [[гісторыя|гістарычныя]] каштоўнасці. У асноўным, у Палау прыбываюць турысты з заможных краін [[Азія|Азіі]]. Развіццё турызму, аднак, стрымліваюць адносна высокія кошты ў параўнанні з суседнімі краінамі.
 
У [[2008]] г. [[ВУП]] Палау склаў 164 мільены долараў ЗША (8 100 долараў на чалавека).