Барыс і Глеб: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
вікіфікацыя
Радок 4:
Святыя Барыс і Глеб — традыцыйныя персанажы літаратурных твораў агіяграфічнага жанру — «[[Жыццё Барыса і Глеба]]». Сам факт забіцця служыць для старажытных летапісцаў упадабанай тэмай для асобных паданняў. Усяго «Сказанне аб Барысе і Глебе» захавалася больш за ў 170-і спісах, з якіх найстарэйшыя і найболей поўныя прыпісваюцца летапісцу [[Неста Летапісец|Нестару]] і чорнарызцу [[Іакаў Чорнарызец|Іакаву]].
 
Там гаворыцца, напрыклад, што пасля смерці Уладзіміра, уладу ў Кіеве захапіў пасынак Уладзіміра — князь тураўскі [[Святаполк Уладзіміравіч|Святаполк]]. Асцерагаючыся суперніцтва родных дзяцей вялікага князя — Барыса, Глеба і іншых, Святаполк першым чынам падаслаў забойцаў да першых прэтэндэнтаў на стол у Кіеве — Барыса і Глеба. Не жадаючы міжусобіцы, Барыс прызнаў вярхоўную ўладу брата свайго Святаполка і распусціў сваю дружыну са словамі: «Не падніму руку на брата свайго старэйшага: калі і бацька ў мяне памёр, то хай гэты будзе мне замест бацькі». Але забойцы — вышагародцы, прысланыя Святаполкам, — увайшлі да яго молящемуся ў шатры, і закалолі дзідамі.
 
Ганец, пасланы ад Яраслава, перадае Глебу вестку аб смерці бацькі і забойстве брата Барыса. А сястра Прадслава папярэджвае і [[Яраслаў Мудры|Яраслава Мудрага]], што іх брат Святаполк збіраецца ўхіліць і яго. Жорсткі брат яго, Святаполк, шле ганца да брата Глеба: маўляў, хворы бацька і жадае бачыць яго — Глеба. І вось засмучаны князь плыве па рацэ ў ладдзі, і яе атачаюць яго ворагі. Ён зразумеў, што гэта канец і прамовіў пакорлівым голасам: «Раз ужо пачалі, прыступіўшы, здзейсніце то, на што пасланыя». Глава разбойнікаў Галясер аддаў загад, і кухар Глеба, Тарчын, зарэзаў свайго гаспадара нажом.