Буры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 40 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q188201 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Буры''' ({{lang-nl|boeren}} - — «сяляне») - — субкультурная група ў складзе афрыканераў ў [[ПАР]] і [[Намібія|Намібіі]]. Іншымі словамі, бурамі называюць фермераў-афрыканераў, белых сельскіх жыхароў, а таксама бедных белых (аналагічнае паняцце рэднекі ў [[ЗША]]). Самі сябе афрыканеры бурамі ніколі не называлі.
 
 
У першую чаргу назва «буры» выкарыстаўвалася ў дачыненні да сельскіх пасяленцаў, якія насялялі на ўсходзе [[Капская калонія|Капскай калоніі]], у самай мяжы ўладанняў [[каса, народ|каса]] (цяпер [[Усходняя Капская правінцыя]]), а таксама да тых, хто пасля далучэння Капскай калоніі да [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] адправіўся ў так званы [[Вялікі трэк]], ва ўнутраныя раёны краіны (гэтых апошніх завуць таксама [[трэкбуры]]), пратэстуючы супраць брытанскай палітыкі асіміляцыі. У сярэдзіне [[XIX]] стагоддзя бурскія пасяленцы заснавалі [[Аранжавая Свабодная дзяржава]], [[Трансвааль]] і калонію ў [[Наталь|Наталі]]. Пасля [[англа-бурскія войны|англа-бурскіх войн]] бурскія рэспублікі былі зноў далучаны да Вялікабрытаніі, а ў [[1910]] годзе ўвайшлі ў склад [[ПАС|Паўднёва-Афрыканскага Саюза]].
 
Свой сацыяльны статус яны вызначалі як [[бюргер]]ы, гэта традыцыя захоўвалася яшчэ з часоў кіравання [[Галандская Ост-Індская кампанія|Галандскай Ост-Індскай кампаніі]]. Таму назва «буры» ў наш час можа мець абразлівы характар (у сэнсе «неадукаваныя, абмежаваныя людзі», «вясковец»). Як і афрыканеры ў цэлым, буры — нашчадкі [[галандцы|галандскіх]], французскіх і нямецкіх [[каланіст]]аў у [[Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка|Паўднёвай Афрыцы]]. Адрозніваюцца кансерватыўным укладам жыцця. Па рэлігіі — [[пратэстанты]]. [[Родная мова]] — [[афрыкаанс]]. Расселены па краіне рассеяна па [[хутор]]ам і [[ферма]]м, нідзе не ўтвараючы большасці. Абодва тэрміны (буры і афрыканеры) маюць на ўвазе еўрапейскае паходжанне. З прычыны таго, што мова афрыкаанс з'яўляецца роднай і для значнай колькасці нябелых жыхароў, для апісання ўсіх афрыкаансамоўных выкарыстоўваецца назва ''афрыкаансы''.