Уроцлаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: легенда
Радок 69:
Рэгіён [[Сілезія]], у якім знаходзіцца '''горад Вроцлаў''', упершыню быў згаданы [[Тацыт]]ам у [[98]] і [[Пталамей|Пталамеем]] у [[150]] гаду ў яго працы [[Magna Germania]]. У [[IV стагоддзе|IV]] — пачатку [[V стагоддзе|V]] стагоддзі ў наваколлях Вроцлава рассялілася адно з плямёнаў [[вандалы|вандалаў]] — [[сілінгі]], адкуль, верагодна, Сілезія атрымала сваю назву. Назва ''Ворціцлава'' і ''Враціслава'' з'явілася каля [[900]] г. як назва славянскага паселішча. Да [[990]] года Вроцлаў і ўся Сілезія былі заваяваныя польскім герцагам з дынастыі [[Пясты|Пястаў]] [[Мешка I]]. У [[1000]] годзе яго сын [[Баляслаў Адважны]] заснаваў біскупства Вроцлаў.
Па яго загаду быў пабудаваны замак на Саборскім востраве, прыкладна на месцы сённяшняй царквы Марціна. Усярэдзіне замка пабудавалі сабор. У акрузе замка ўтварыўся маленькі горад, у якім жыла каля 1000 чалавек.
 
У [[1109]] г. нямецкі імператар [[Генрых V]] паслаў войска супраць [[Баляслаў III Крывавусны|Баляслава Крывавуснага]]. Нямецкае войска патрывала паразу, а поле бітвы стала вядома ў гісторыі як «Сабачае поле».
 
Пасля смерці Баляслава ў [[1138]] годзе Вроцлаў стаў сталіцай польскага (да [[1201]] г.) княства Сілезія. Трохі пазней на паўднёвым беразе ракі, на месцы сённяшняга ўніверсітэта, пасяліліся першыя нямецкія пасяленцы. Тамака яны пабудавалі новы горад, які ў [[1259]] г. стаў сталіцай незалежнага герцагства Сілезія.