Роўнасць: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Norman (размовы | уклад)
Новая старонка: '''Ро́ўнасць''' - адносіна між дзвума аб'ектамі, якая азначае супадзенне іх па пэўных характа...
 
Norman (размовы | уклад)
пра эквівалентнасць, ураўненні, прыблізную роўнасць
Радок 1:
'''Ро́ўнасць''' - [[адносіна]] між дзвума аб'ектамі, якая азначае супадзенне іх па пэўных характарыстыках.
 
Роўнасць (у адрозненне ад [[тоеснасць|тоеснасці]]) не патрабуе супадзення усіхўсіх характарыстык аб'ектаў, што параўноўваюцца, але толькі тых, што з'яўляюцца крытэрыямі роўнасці. Напрыклад, для роўнасці [[трохвугольнік]]аў неабходна, каб яны мелі аднолькавыя бакі і вуглы, і неабавязкова, каб яны мелі аднолькавыя каардынаты вяршынь.
 
Такім чынам, роўнасць з'яўляецца адносным паняццем, бо залежыць ад таго, якія характарыстыкі лічацца крытэрыямі роўнасці. Напрыклад, двух людзей, у залежнасці ад сітуацыі, можна лічыць роўнымі, калі яны маюць аднолькавы ўзрост або калі яны маюць аднолькавыя рост і вагу. Тым не менш, у матэматыцы крытэрыі роўнасці матэматычных аб'ектаў вызначаюцца адназначна.
 
Роўнасць абазначаецца знакам «=», які ставіцца між абазначэннямі аб'ектаў, што з'яўляюцца роўнымі. Ужываюць таксама паняцце прыблізнай роўнасці, якую абазначаюць знакам «≈».
 
Адносіна роўнасці ўжываецца ва ўсіх галінах [[матэматыка|матэматыкі]].
 
Роўнасць з'яўляецца [[адносіна эквівалентнасці|адносінай эквівалентнасці]], гэта значыць, з'яўляецца [[рэфлексіўная адносіна|рэфлексіўнай]],[[сіметрычная адносіна|сіметрычнай]] і [[транзітыўная адносіна|транзітыўнай]].
 
Роўнасць, у якой фігуруюць [[пераменная велічыня|пераменныя велічыні]], называецца [[ураўненне|ўраўненнем]].
 
[[Катэгорыя:Матэматыка]]