Ліда: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 74:
З 1795 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр павета Слонімскай губерні, у 1797 уваходзіла ў Літоўскую, з 1801 — [[Гродзенская губерня|Гродзенскую]] і з 1842 — [[Віленская губерня|Віленскую]] губерні. У канцы 19 ст. дзейнічалі бровары, гарбарныя і іншыя прадпрыемствы, пракладзена першая чыгуначная лінія.
У 1-ую сусветную вайну Ліда была акупавана германскімі войскамі. Восенню [[1918]] у горадзе сфарміравалася Самаабарона Лідскай зямлі — польская ваенная арганізацыя, мэтай якой была абарона горада ад бальшавікоў. Яе арганізаваў лейтенант Вацлаў Шукевіч<ref>Lech Wyszczelski: Wstępna faza walk. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, ss. 47-48. ISBN 978-83-11-11934-5.</ref>. Пасля капітуляцыі Германіі ў вайне і вываду яе войск за ўладу змагаліся «Літоўская тарыба», польскія легіянеры, бальшавікі, прадстаўнікі яўрэйскіх партый. 29 снежня 1918 бальшавікі стварылі Часовы рэвалюцыйны камітэт, які абвясціў сябе адзіным органам улады ў горадзе і павеце. Рэўком з дапамогай рабочых захапіў зброю, якая была закуплена «Тарыбай» і стварыў атрад міліцыі (100 чалавек). У рукі рэўкома перайшлі гарадская электрастанцыя, тэлефон, тэлеграф, чыгуначны вузел. У студзені 1919 польскія легіянеры падышлі да Ліды. Рэўком арганізаваў абарону горада. Вечарам 5 студзеня 1919 ў горад уступіў перадавы атрад Чырвонай Арміі. Легіянеры вымушаны былі адступіць. 10 студзеня ў Ліду ўвайшлі чырвонаармейцы 3-га Сядлецкага палка. Лідскі Часовы рэвалюцыйны камітэт быў прызнаны органам савецкай улады і пераўтвораны ў Лідскі павятовы ваенна-рэвалюцынны камітэт. Аднак напады польскіх легіянераў актывізаваліся<!--Nieabjektyunaja farmulouka. Pa-pershaje, geta byu nastup Polskaga Vojska, a nie neijkih "legijanerau", a pa-drugoje, napisać "napady aktyvizavalisia - guchyć byccam b niejkija chuzhyja bandyty pryjshli.
У 1921—1939 горад у складзе Польшчы, цэнтр павета ў Навагрудскім ваяводстве. Найвялікшым прамысловым прадпрыемствам у Лідзе, маючым значэнне як вытворца гумовага абутку на цэлую Польшчу, была фабрыка «Ардаль», заснаваная ў [[1929]]. Працавалі таксама іншыя прадпрыемствы: па вытворчасці сельскагаспадарчых прылад, вырабаў з дроту, гумы, вытворчасці піва і алею, дзейнічалі кафлярні, тартакі, пякарні. У 1930 на прамысловых прадпрыемствах Ліды было занята каля 800 чал., з іх трэцюю частку складалі працаўнікі «Ардалю». З 1935 выдаваўся рэгіянальны краязнаўчы штомесячнік «[[Ziemia Lidzka]]».
|