Вялікі пост: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 21:
У першую нядзелю Вялікага посту адбываецца святкаванне Свята Перамогі Праваслаўя, усталяванае пры [[Візантыя|візантыйскай]] царыцы Феадоры ў [[842]] годзе ў памяць канчатковай перамогі Праваслаўнай Царквы над усімі ерэтычнымі вучэннямі, у асаблівасці над апошнім з іх — [[іканаборства|іканаборскім]].
 
=== 2-я нядзеля, Свяціцеля Рыгора Паламы ===
Другая сядміца і нядзеля Вялікага посту называецца сядміцай і Нядзеляй святлатворных пастоў: царква моліць Госпада аб жыватворным азарэнні ўсіх, хто посціцца і каецца. У набажэнстве гэтай сядміцы і Нядзелі разам са скрухаю аб грахоўным стане чалавека ўхваляецца пост, як шлях да такога нутранога жыватворнага азарэння. Свяціцель і цудатворца [[Рыгор Палама]], архіепіскап Салунскі (XIV ст.), памяць якога святкуецца ў другую нядзелю, з асаблівай сілаю раскрыў праваслаўнае вучэнне аб жыватворным святле і магчымасці азарэння ім чалавека праз малітву, пост і іншыя духоўныя подзвігі самаахвярнасці.