Рэвалюцыя 1848—1849 гадоў у Венгрыі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
| Назва = Рэвалюцыя 1848—1849 гадоў у Венгрыі
| Выява = [[Выява:Országgyűlés megnyitása 1848.jpg|300px]]
| Подпіс = Адкрыццё Дзяржаўнага зборусходу Венгрыі [[5 чэрвеня]] [[1848]] года
| Месца = [[Венгерскае каралеўства]] ([[Аўстрыйская імперыя]])
| Дата = [[3 сакавіка]] [[1848]] — [[5 верасня]] [[1849]]
Радок 28:
{{Рэвалюцыі 1848-1849 гг.}}
 
[[Выява:KossuthLitho.JPG|150px|thumb|Лаяш Кошут]]
[[Файл:Petőfi_Sándor.jpg|150px|thumb|Шандар Петэфі]][[Выява:12pont12_pont.gifjpg|thumb|200px|Улётка з выкладам «12 пунктаў» Венгерскай рэвалюцыі]]
У той жа час у 1830-х гг. пачаўся бурны ўздым нацыянальнага руху. [[Іштван Сечэні]] выступіў з ідэяй шырокага абнаўлення краіны, перш за ўсё ў сферы эканомікі, і ліквідацыі феадальнай сістэмы. Выступленні Сечэні атрымалі вялікі грамадскі рэзананс і заахвоцілі шматлікіх венгерскіх дваран заняцца палітычнай дзейнасцю. [[Міклаш Вешэлені]] пайшоў яшчэ далей і высунуў ідэю ліквідацыі абсалютызму і стварэння ў Венгрыі канстытуцыйнай манархіі. Ліберальныя ідэі хутка распаўсюджваліся сярод дваранства, асабліва сярэдняга, і інтэлігенцыі. Да канца 1830-х гг. склалася некалькі плыняў нацыянальнага руху: «новыя кансерватары» ([[Аўрэл Дэжоўфі]], [[Дзьёрдзь Апані]], [[Шама Ёшык]] і Іштван Сечэні) выступалі за пэўныя дэмакратычныя рэформы пры ўзмацненні цэнтралізацыі і захавання панавання арыстакратыі; лібералы ([[Лаяш Бацяні]], [[Ферэнц Дэак, палітык|Ферэнц Дэак]], [[Лаяш Кошут]] і, часткова, [[Ёзеф Этвёш]]) патрабавалі поўнай ліквідацыі феадальных перажыткаў, увядзення дэмакратычных свабод, пашырэнне аўтаноміі Венгрыі і ператварэння краіны ў парламенцкую манархію. Пазней узнік больш радыкальны рух студэнцтва і часткі інтэлігенцыі, які канцэнтраваўся вакол групы «[[Маладая Венгрыя]]» ([[Шандар Петэфі]], [[Пал Вашвары]] і [[Міхай Танчыч]]) і выступаў з пазіцый рэспубліканізму і неабходнасці ўзброенага паўстання.
 
Асаблівасцю венгерскага ліберальнага руху стаў той факт, што носьбітам ідэй дэмакратычных пераўтварэнняў і рухаючай сілай рэвалюцыі з'яўлялася дваранства. Гэта тлумачылася неразвітасцю гарадоў у Венгрыі, слабасцю буржуазіі і роляй дваранства, якая склалася гістарычна, як абаронцы правоў і свабод венгерскай нацыі супраць іншаземнага валадарства. Іншай істотнай рысай руху была няўвага да нацыянальнага пытання: лібералы лічылі, што дэмакратычныя пераўтварэнні і сцвярджэннезамацаванне прыярытэту асабістай свабоды зробяць непатрэбнымі карпаратыўныя правы нацыянальных меншасцяў, якія яны лічылі перажыткам феадальнай сістэмы. Гэта перакананне ва ўмовах Венгерскага каралеўства, у якім прадстаўнікі тытульнай нацыі складалі толькі 38 % насельніцтва, пагражала ўсплёскам нацыянальных канфліктаў. Паралельна з развіццём венгерскага руху, умацоўвалася самасвядомасць іншых народаў краіны — [[харваты|харватаў]], [[сербы|сербаў]], [[славакі|славакаў]], [[румыны|румын]] і [[русіны|русінаў]], якая часта ўваходзіла ў супярэчнасць з інтарэсамі венграў.<ref name=HI />
 
=== Спробы рэформаў і іх правал ===
Радок 41:
 
== Сакавіцкія рэформы і нацыянальныя паўстанні ==
[[Выява:1848-49 Batthyany-kormany.jpg|200px|thumb|left|Члены рэвалюцыйнага ўрада Лаяша Бацяні]]
18 сакавіка 1848 г. Дзяржаўны сход Венгрыі зацвердзіла цэлы комплекс рэформаў. Быў прыняты закон аб урбарыяльных павіннасцях, які ліквідаваў [[паншчына|паншчыну]], памешчыцкі суд, царкоўную [[Царкоўная дзесяціна|дзесяціну]] і іншыя феадальныя перажыткі. Ліквідавалася таксама прыгонннае права, а зямля перадавалася ва ўласнасць сялянам, прычым выкупныя плацяжы памешчыкам павінны былі выплачвацца дзяржавай. Правядзенне гэтай рэформы вяло да ліквідацыі феадалізму ў аграрных адносінах і адкрывала шлях да пераходу венгерскай сельскай гаспадаркі на капіталістычныя рэйкі. Быў прыняты таксама закон аб увядзенні ўсеагульнага падаткаабкладання і пазбаўленні дваранства і святароў падатковых прывілеяў. Уводзілася свабода друку, недатыкальнасць асобы і ўласнасці, раўнапраўе хрысціянскіх канфесій, адказнасць урада перад парламентам, было пашырана выбарчае права (да 7—9 % насельніцтва), а дзяржаўны сход з гэтага часу павінна было склікацца штогод. Была абвешчана [[унія]] Венгрыі і Трансільваніі.
 
Радок 59:
 
== Вайна за незалежнасць ==
[[Выява:Hungary1848_1849.png|400px|thumb|Вайна за незалежнасць 1848-1849 гг. у Венгрыі]]
[[3 кастрычніка]] кароль выдаў указ аб роспуску дзяржаўнага сходу і прызначэнні Елачыча галоўнакамандуючым узброеных сіл у Венгрыі. Краіна была абвешчана мяцежнай, а ўдзельнікі рэвалюцыі дзяржаўнымі злачынцамі. За дзень да гэтага Бацяні канчаткова сышоў з пасады прэм'ер-міністра. [[8 кастрычніка]] парламент надаў Камітэту абароны ўсю паўнату выканаўчай улады ў краіне. У той жа час у Вене ўспыхнула новае паўстанне, Фердынанд бег са сталіцы, а імператарскія войскі атачылі горад. Паўстанцы звярнуліся за дапамогай да Венгрыі. Пасля доўгага вагання і пад асабістым націскам Кошута венгерская армія перайшла мяжу і рушыла да Вены. Але [[30 кастрычніка]] ў бітве каля [[Швехат]]а венгры былі разбіты войскамі [[Альфрэд Віндзішгрэц|Альфрэда Віндзішгрэца]], а на наступны дзень Вена была ўзята штурмам. Вайна з Аўстрыяй стала немінучай. [[2 снежня]] імператар Фердынанд адрокся ад прастола, які на ўзышоў яго пляменнік [[Франц-Іосіф I]], не звязаны канстытуцыйнымі абяцаннямі свайго папярэдніка.
 
[[Файл:Barabas Gorgei Artur.jpg|міні|злева|[[Артур Гёргей]]]]
Галоўнакамандуючым венгерскай рэвалюцыйнай арміяй Кошут прызначыць [[Артур Гёргей|Артура Гёргея]], таленавітага вайскавода, які карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод салдат. Ён паскоранымі тэмпамі пачаткаў навучанне войскаў і падрыхтоўку да баявых дзеянняў. Адначасова Камітэт абароны заняўся вербаваннем [[рэкрут]]аў і арганізацыяй ваеннай прамысловасці. Да вясны [[1849]] г. венгерская армія дасягнула колькасці 170 тысяч чалавек.<ref name=HI />
 
[[Выява:JozefJózef Bem 111.jpg|200pxJPG|thumb|left|Юзаф Бем]]
У снежні 1848 г. паспяховыя дзеянні рэвалюцыйнай арміі на чале з польскім імігрантам [[Юзаф Захарыяш Бем|Юзафам Бемам]] прывялі да вызвалення Трансільваніі ад аўстрыйскіх войскаў і ўзяцця [[Клуж-Напока|Колажвара]]. Аднак з захаду пачаўся наступ асноўнай імператарскай арміі Віндзішгрэца, якой да канца года ўдалося прасунуцца да Буды. [[1 студзеня]] 1849 г. парламент і Камітэт абароны Венгрыі эвакуіраваліся з Пешта ў [[Дэбрэцэн]]. Там праца рэвалюцыйных органаў улады аднавілася. Кошут з новымі сіламі ўзяўся за арганізацыю абароны краіны і забяспечыў перабазаванне ваеннай прамысловасці ва ўсходнія рэгіёны Венгрыі. Тым часам Гёргей адцягнуў войскі Віндзішгрэца, адвёўшы сваю армію на поўнач. Яго манеўры ў [[Славакія|Славакіі]] сталі ўзорамі стратэгічнага мастацтва, якія забяспечылі захаванне венгерскіх узброеных сіл без уступлення ў генеральныя бітвы і страты жыццёва важных рэгіёнаў краіны. Адначасова армія Бема выгнала з Трансільваніі аўстрыйскія і рускія атрады, якія зноў ўварваліся туды.
 
Радок 75:
== Паражэнне рэвалюцыі ==
{{main|Здушэнне Венгерскага паўстання 1848—1849}}
[[Выява:Paskewitsch-eriwanski.png|150px|thumb|злева|Іван Паскевіч]]
[[Выява:Haynau.jpg|150px|thumb|злева|Юліус Гайнау]]
[[21 чэрвеня]] на тэрыторыю ўсходніх камітатаў Венгрыі была ўведзена руская армія [[Іван Фёдаравіч Паскевіч|Івана Паскевіча]]. Уступленне Расіі ў вайну на баку контррэвалюцыі азначала немінучае паражэнне Венгрыі. Адначасова пачаўся новы наступ аўстрыйцаў, на чале арміі якіх устаў [[Юліус Гайнау]]. Аўстрыйскія войскі былі ўзмоцнены кантынгентамі, адкліканымі з італьянскага фронту пасля канчатковага здушэння рэвалюцыйных выступленняў у Паўночнай Італіі. Пад напорам імператарскіх войскаў Гёргей быў вымушаны адступіць на поўдзень. У той жа час армія Бема ў Трансільваніі была ў некалькіх бітвах цалкам разбіта рускімі і практычна перастала існаваць. [[13 ліпеня]] была здадзены Буда і Пешт. [[9 жніўня]] каля [[Тымішаара|Тэмешвара]] пацярпеў паражэнне корпус Дзямбінскага. Становішча венгерскага ўрада стала катастрафічным, Камітэт абароны пераехаў у [[Сегед]], а затым у [[Арад, Румынія|Арад]].