Чырвонае (возера): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, знач.
Няма тлумачэння праўкі
Радок 34:
|Катэгорыя на Вікісховішчы =
}}
'''ЧЫРВОНАЕЧырвонае''', Князь-возера — самае вялікае [[возера]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]] і трэцяе паводле плошчы сярод азёр [[Беларусь|Беларусі]]. Знаходзіцца ў [[Жыткавіцкі раён|Жыткавіцкім раёне]], у басейне ракі [[Рака Прыпяць|Прыпяць]].
 
Плошча возера 43,8 км², глыбіня да 4 м, даўжыня 12,1 км, шырыня да 5,2 км. Даўжыня берагавой лініі — 30,8 км. Упадаюць і выцякаюць некалькі каналаў.
 
[[Катлавіна]] возера рэшткавага тыпу, авальная, злёгку выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Даўжыня берагавой лініі 30,8 км. [[Бераг]]і возера нізкія, затарфаваныя, дно выслана [[Сапрапель|сапрапелем]], на поўдні па мелкаводдзю пясчанае.
 
З захаду да возера прымыкаюць тарфяныя палі, на якіх вядзецца здабыча [[торф]]у. У выніку асушэння і торфараспрацоўкі балотнага масіву «Булеў Мох» быў парушаны гідралагічны рэжым возера, адбылася трансфармацыя прылягаючых лясных супольніцтваў у збедненыя меліярацыйна-ўтвораныя [[фітацэноз]]ы. Нягледзячы на тое, што старая торфараспрацоўка затоплена, гідралагічны рэжым тэрыторыі да гэтага часу цалкам не аднавіўся.