Ленін (Жыткавіцкі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2093899 (translate me)
Радок 74:
У спісах населеных пунктаў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], якія складаліся Геаграфічным таварыствам пры Акадэміі навук, у Еўрапейскай частцы краіны лічыцца толькі адно пасяленне ў форме «Ленін» — мястэчка ў глыбіні [[Беларускае Палессе|Беларускага Палесся]]. Згодна з гістарычнымі даведкамі 5-га тома «Геаграфічнага слоўніка», выдадзенага ў Польшчы ў [[1884]], «Ленін — мястэчка з абшчынным кіраваннем. З першай чвэрці [[19 стагоддзе|XIX ст.]] стала ўласнасцю князёў [[Род Вітгенштэйнаў|Вітгенштэйнаў]]. Мястэчка мае 75 пасёлкаў-двароў, мост на Случы. Абшчына складаецца з 13 вясковых старастваў, 40 вёсак і налічвае 1729 сялян мужчынскага полу…»
 
У адпаведнасці з [[Рыжскі мірны дагавор|Рыжскім дагаворам]] паміж [[СССР]] і [[Польшча]]й [[1921]] году Ленін да [[17 верасня]] [[1939]] года знаходзіўся пад уладай белага арла. Палякі мала надавалі яму ўвагі, таму што Ленін быў на самым краякраю крэсаў, неаднаразова спрабавалі перайменаваць яго. Ленін быў цэнтрам Ленінскай гміны — ніжэйшай адміністрацыйнай адзінкі — [[Палескае ваяводства|Палескага ваяводства]]. У савецкі час хоць і існаваў з [[1940]] да [[1961]] год [[Ленінскі раён, Пінская вобласць|Ленінскі раён]], адміністрацыйным цэнтрам яго былі [[Мікашэвічы]]. Дашчэнту зруйнаваны, спалены нямецка-фашысцкімі захопнікамі, Ленін з мястэчка паступова пераўтварыўся ў звычайную вёску. Фашысты знішчылі амаль усё насельніцтва, усіх да аднаго з больш як 2000 яўрэяў, якія складалі большасць жыхароў. Гэта была самая страшная трагедыя, якую давялося перажыць мястэчку за ўсю гісторыю яго існавання. Мэмарыял ахвярам [[Галакост]]у можна пабачыць пры ўваходзе на старажытныя юдэйскія могілкі. Яны ўнікальныя і самі сабой. Старыя надмагіллі там — драўляныя. Сотні помнікаў, выразаных з тоўстага дрэва. Гэткіх драўляных яўрэйскіх надмагілляў, густа спярэшчаных тэкстамі і разьбою, няма больш нідзе ў Беларусі.
Пасля вызвалення Леніна тут не засталося ніводнай драўлянай хаты, згарэлыя цагляныя будынкі сяляне разбіралі на печы.