Біярыц: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 54 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q132790 (translate me)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 55:
|мова сайта =
}}
'''Біярыц''' ({{lang-fr|Biarritz}}) — горад на паўднёвым- захадзе [[Францыя|Францыі]], у дэпартаменце [[Атлантычныя Пірэнеі]], (фр. Pyrénées-Atlantiques) рэгіён [[Аквітанія, гістарычная вобласць Францыі|Аквітанія]]. Размешчаны ўздоўж Берагу Баскаў (фр. côte Basque) на мысе святога Мартэна (Saint-Martin) і практычна ўшчыльную прымыкае да гарадоў Англет і Баёна. Насельніцтва 33600 жыхароў (2006). Раскошны прыморскі кліматычны і бальнеялагічны курорт. Фешэнэбельны курорт, месца адпачынку і лячэння каралеўскіх асоб, прэзідэнтаў і іншых высокапастаўленых асоб.
 
У чатырох кіламетрах ад горада аэрапорт, які злучае горад з многімі гарадамі Францыі і Еўропы. У трох кіламетрах ад цэнтра горада чыгуначны вакзал, час у дарозе да [[Парыж]]а на хуткасным цягніку [[TGV]] складае 5 гадзін.
Радок 63:
 
== Гісторыя ==
У [[840]] годзе на землях [[Гасконь|Гасконі]] з'явіліся [[вікінгі]]. Яны рассяліліся на даволі шырокай тэрыторыі, у тым ліку і на тым месцы, дзе зараз размешчаны Біярыц. Іх прыцягнулі выдатныя магчымасці палявання на [[кіт]]оў. Пасля ваеннага паражэння ў [[982]] годзе іх нашчадкі яшчэ доўга заставаліся на гэтых землях. Яны працягвалі кітовы промысел. Жылі вельмі адасоблена, ім катэгарычна забаранялася ўступаць у змешаныя шлюбы. Такога роду абшчыны мелі месца ў [[Гасконь|Гасконі]] і [[Каралеўства Навара|Навары]]. Канчаткова асіміляваліся яны толькі да пачатку [[XX стагоддзе|XX стагоддзя]]. Біярыц заўсёды жыў акіянам. Спачатку гэта быў промысел рыбы і кітоў, але пазней, пачынаючы з [[XVIII стагоддзе|XVIII стагоддзя]], дзякуючы карыснасці для здароўя мясцовага паветра і вады, па рэкамэндацыі лекараў тут з'явіліся першыя адпачывальнікі і курортнікі.
 
Сапраўдную папулярнасць Біярыцу ў [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзі]] прынес [[імператар]] [[Напалеон III]], які адпачываў тут са сваім дваром. Каралева [[Вікторыя, каралева Вялікабрытаніі|Вікторыя]] была ў Біярыцы ў [[1889]] годзе, а з [[1906]] года горад стаў любімым месцам адпачынку [[Эдуард VII|Эдуарда VII]]. Любіў бываць тут і кароль [[Іспанія|Іспаніі]] [[Альфонса XIII]].