Гаверла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 25 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q627508 (translate me)
крыніца — be-x-old:Гавэрла
Радок 2:
'''Гаверла''' ({{lang-uk|Говерла}}) — найвышэйшы пункт Украінскіх [[Карпаты|Карпат]] ды ўвогуле [[Украіна|Украіны]], яе вышыня — 2061 м. Знаходзіцца ў [[Рахаўскі раён|Рахаўскім раёне]] на мяжы [[Івана-Франкоўская вобласць|Івана-Франкоўскай]] і [[Закарпацкая вобласць|Закарпацкай]] абласцей на масіве Чарнагора.
 
З вялікіх населеных пунктаў паблізу знаходзяцца [[Рахаў]], [[Ясіня]] і [[Варохта]].
== Вонкавыя спасылкі ==
 
Гаверла з'яўляецца адным з сімвалаў Украіны. Існуе традыцыя падняцця на вяршыні Гаверлы ўкраінскага нацыянальнага, а цяпер і [[Сцяг Украіны|Дзяржаўнага сцяга Украіны]] ў дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Украіны — [[16 ліпеня]].
 
== Турызм ==
З'яўляецца папулярным аб'ектам летняга і зімовага турызму. Першы турыстычны маршрут з узыходжаннем на гару быў адкрыты ў 1880 годзе. З-за папулярнасці мае высокі ўзровень засьмечанасці прывяршынных участкаў, а таксама знішчанае расліннае покрыва на вяршыні.
 
Пры добрай бачнасці на поўначы можна ўбачыць гарады [[Івана-Франкоўская вобласць|Івана-Франкоўскай вобласці]]: [[Івана-Франкоўск]], [[Каламыя|Каламыю]] і [[Сняцін]], а ў паўднёвым напрамку — румынскі горад Сігету-Мармацыяй. З вяршыні Гаверлы выразна бачная закарпацкая гара [[Гара Петрас|Петрас]] (2020 м). На паўднёвы ўсход цягнецца чарада вяршыняў чарнагорскага хрыбту. У яснае надвор'е можна ўбачыць абсерваторыю Белы слон на гары [[Поп Іван]]. На паўднёвым-захадзе ад гары ўзвышаецца Мармароскі хрыбет, па якім праходзіць мяжа [[Румынія|Румыніі]] і [[Украіна|Украіны]].
 
У падножжа гары знаходзіцца адзін з вытокаў ракі [[Прут]]. Недалёка ад вытоку размешчаны каскад вадаспадаў, агульная вышыня якога складае каля 80 метраў.
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Hoverla}}