Танзанія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 52:
Па тэрыторыі [[кантынент]]альнай часткі Танзаніі цягнуцца Цэнтральнаафрыканская і Усходнеафрыканская лініі разлому [[Зямная кара|зямной кары]], якія зыходзяцца ў раёне на поўнач ад [[возера Малаві]]. Яны сфарміраваліся болей за 25 млн гадоў таму ў выніку моцных [[тэктоніка пліт|тэктанічных]] штуршкоў, што суправаджаліся актыўнай [[вулкан]]ічнай дзейнасцю. Уздоўж разломаў утварыліся [[гара|горныя]] масівы, у тым ліку [[гара Кіліманджара]] (5895 м) — найвышэйшы пункт усёй [[Афрыка|Афрыкі]]. На поўначы краіны на захад ад Усходнеафрыканскага разлома месціцца сугор'е, сфарміраванае прадуктамі старажытных вывяржэнняў. Яно вядома дзякуючы вялізарным вулканам з круглымі або авальнымі [[кальдэра]]мі. Усяго такіх вулканаў налічваецца 8. Найбольш вядомы з іх — [[Нгорангора]]. Паміж разломамі на вышыні 1000 - 1500 м знаходзяцца шырокія пагорыстыя пласкагор'і, утвораныя [[Крышталічныя целы|крышталічнымі]] пародамі, у тым ліку [[сланцы|сланцамі]], [[граніт]]ам і [[пясчанік]]ам. Тут таксама маюцца [[раўніна|раўніны]] і [[нізіна|нізіны]]. На паўночным усходзе вядома сугор'е Масаі з яго знакамітым [[стэп]]амі з купалападобнымі грудамі і адкладаннямі старажытных [[возера|азёр]], а на поўдзень ад возера Вікторыя — сугор'е Ун'ямвезі, якое прыступкамі ўзвышаецца на паўночны захад. На поўнач ад возера Малаві ўзвышаецца яшчэ адна вулканічная града Рунгвэ. На ўсход ад Малаві цягнуцца паўднёвыя пласкагор'і. Яны паступова пераходзяць ва ўсходнюю прыбярэжную нізіну, што прасціраецца ўздоўж [[Індыйскі акіян|Індыйскага акіяна]]. Нізіна пашыраецца на поўначы і на поўдні, складзена пераважна [[гліна]]мі, [[пясок|пяском]] і [[вапняк]]овымі адкладаннямі. Уздоўж берага знаходзяцца некалькі ланцугоў [[востраў|астравоў]].
 
=== Астравы Танзаніі ===
Найбуйнейшыя [[востраў|астравы]] Танзаніі ў [[Індыйскі акіян|Індыйскім акіяне]] — [[Занзібар|Занзібар (Унгуні)]], [[Востраў Пемба|Пемба]], [[Востраў Мафія|Мафія]]. Найбуйнейшы [[возера|азёрны]] востраў Танзаніі і ўсёй [[Афрыка|Афрыкі]] — [[Востраў Укерэвэ|Укерэвэ]] на [[возера Вікторыя|возеры Вікторыя]].
 
=== Карысныя выкапні ===
Тэрыторыя [[кантынент]]альнай Танзаніі надзвычай багатая на [[карысныя выкапні]]. На захадзе і ў цэнтры краіны здабываюць [[золата]], [[жалеза]], [[вугаль]], [[медзь]], [[нікель]], [[Тытан, хімічны элемент|тытан]], вокіс [[Ніёбій|ніёбія]], [[граніт]], [[Слюды|лушчак]], [[фосфар]], [[гіпс]], [[графіт]], [[дыямент]]ы і іншыя каштоўныя і паўкаштоўныя камяні. На ўсходзе і поўначы вядзецца здабыча [[охра|охры]], [[Магній|магнезіту]], [[фасфаты|фасфатаў]], [[сода|соды]], лушчаку, кааліну.
 
===Гарады Танзаніі===