Афанасій (Мартас): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Афанасій''', свецкае імя '''Антон Вікенцьевіч Ма́ртас''' ({{ДН|8|9|1904}}, в. Завітая, [[Слуцкі павет]], [[Мінская губерня]] — {{ДС|3|11|1983}}, [[Буэнас-Айрэс]]) — праваслаўны [[манах]] і [[святар]], [[Епіскапы полацкія|епіскап Віцебскі і Полацкі]], рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч, гісторык. [[Магістр]] багаслоўя (1933).
 
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і Вікенція Мартаса. Скончыў [[Навагрудская беларуская гімназія|Навагрудскую гімназію]], у [[1930]] годзе багаслоўскі факультэт [[Варшаўскі ўніверсітэт|Варшаўскага ўніверсітэта]]. У [[1933]] годзе абараніў магістарскую дысертацыю з багаслоўя. На 2-м курсе ўніверсітэта, [[4 студзеня]] (па інш. звестках — [[22 снежня]]) [[1927]], пастрыгся ў манахі ў [[Свята-Успенская Пачаеўская лаўра|Пачаеўскай лаўры]]. [[Іераманах]] ([[29 студзеня]] [[1928]], сакавік [[1929]]), настаяцель царквы [[Горад Валомін|г. Валомін]] (чэрвень 1930—снежань 1931). [[Архімандрыт]] (1938). Служыў у мястэчку Кодзень на Падляшшы, рускай калоніі Благадатнае паблізу Варшавы, горадзе [[Валомін]]<ref name> [http://churchby.info/bel/98/5/ На ніве Хрыстовай. Архіепіскап Апанас (Мартас)] // Царква, churchby.info</ref>. Служыў святаром на [[Холмецкі раён|Холмшчыне]] (з 1940).
 
Епіскап Віцебскі і Полацкі (з 8.3.1942). Удзельнік [[Усебеларускі царкоўны сабор, 1942|Усебеларускага царкоўнага саборасабору]] (30.8—28.9.1942), на якім была абвешчана [[Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква|аўтакефалія беларускай праваслаўнай царквы]]. З 1944 года ў Германіі кіраваў прыходамі ў брытанскай зоне акупацыі. 6 мая 1946 года далучыўся, разам з іншымі беларускімі епіскапамі, да [[Руская праваслаўная царква за мяжой|Рускай замежнай праваслаўнай царквы]] (РЗПЦ). З пачатку 1950-х гадоў архіепіскап РЗПЦ у [[Аргенціна|Аргенціне]], з 1970 года ў [[Аўстралія|Аўстраліі]] (архіепіскап Сіднейскі і Новазеландскі). З 1971 года жыў у Аргенціне.
 
Даследаваў гісторыю беларускага царкоўнага і рэлігійнага жыцця. Аўтар манаграфіі «Матырыялы да гісторыі Праваслаўнай Беларускай царквы» (Германія, 1947) і кнігі «Беларусь в исторической государственной и церковной жизни» (Буэнас-Айрэс, 1966; Мінск, 1990).