Малькальм III: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 31:
Жонка караля Маргарыта паспрабавала рэфармаваць шатландскую царкву ў французскім духу, хоць з павагай адносілася да традыцый пустэльніцтва, закладзеных [[святы Калумба|святым Калумбам]]. Яна ўгаварыла мужа склікаць сабор вышэйшага духавенства краіны, на якім сама старшынствавала, у той час як кароль выконваў ролю перакладчыка. Маргарыце ўдалося ліквідаваць шэраг парушэнняў, якія прысутнічалі ў шатландскай царкве.
 
У [[1077]] годзе ў Шатландыі пачаліся ўнутраныя міжусобіцы. [[МормэрМармэр Марэя|Кіраўнік Марэя]] {{не перакладзена 3|Маэлснехтайн, мормэрмармэр Марэя|Маэлснехтайн|en|Mael Snechtai of Moray}}, сын [[Лулах]]а, заявіў пра свае правы на шатландскі прастол і падняў мяцеж. Малькальм атрымаў над ім перамогу, але захаваў яму жыццё, і Маэлснехтайн дажыў да [[1085]] года. Пачынаючы з гэтага часу і да [[1091]] года Шатландыя жыла ў міры.
 
У 1091 годзе Малькальм, незадаволены кіраваннем [[Вільгельм II, кароль Англіі|Вільгельма II Рудага]], сабраў армію і напаў на Англію, але затым абодва караля аднавілі мірны дагавор у [[Абернеці]]. Аднак Вільгельм не вельмі хацеў выконваць умовы дагавора, і напружанасць паміж Англіяй і Шатландыяй захоўвалася. У [[1093]] годзе Вільгельм цяжка захварэў. Спужаўшыся пякельных пакут за парушэнне дагавора, ён запрасіў Малькальма ў [[Глостэр]] для новых перамоў. Але пакуль Малькальм дабраўся да месца іх правядзення, Вільгельм акрыяў. Ён сустрэў Малькальма груба і запатрабаваў ад яго з'явіцца ў Лондан на [[суд баронаў]] для рашэння спрэчных пытанняў. Малькальм заявіў, што не лічыць сябе [[васал]]ам англійскага караля, і вярнуўся дамоў. Разумеючы, што ў такой сітуацыі вайна непазбежная, ён вырашыў нанесці ўдар першым. Сабраўшы армію, у лістападзе 1093 года Малькальм перайшоў мяжу з намерам аблажыць крэпасць [[Алнвік]]. Але там ён патрапіў у засаду і загінуў ад рукі свайго сваяка Аркіла Марэла, {{нп3|Сцюард, кіраўнік|сцюарда|en|Steward (office)}} [[Бамбара]]. У тым жа бітве быў смяротна паранены і яго старэйшы сын Эдуард.