Аперацыя «Баграціён»: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Віленская аперацыя: стылявыя змены
→‎Ковенская аперацыя: стылявыя змены
Радок 660:
{{Асноўны артыкул|Каўнаская аперацыя}}
 
Пасля бітвы за Вільнюс 3-ці Беларускі фронт пад камандаваннякамандаванням І. Д. Чарняхоўскага быў накіраваны на [[Каўнас]] і [[Сувалкі]], апошнія буйныя гарады на шляху да [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]]. 28 ліпеня войскі фронту перайшлі ў наступленне і за першыя два дні прасунуліся на 5-17 км. 30 ліпеня яны прарвалі абарону праціўніка па Нёману; ў паласе 33-й арміі ў прарыў быў уведзены 2-гі гвардзейскі танкавы корпус. Выхад рухомага злучэння на аператыўны прастор паставіў гарнізон Каўнаса пад пагрозу акружэння, таму да 1 жніўня часткі вермахта пакінулі горад.
 
Аднак паступовае ўзмацненне супраціўлення немцаў прывяло да параўнальна павольнага прасоўвання з сур'ёзнымі стратамі. Расцяжэнне камунікацый, вычарпанне боепрыпасаў, узросшыя страты, якія раслі, вымусілі савецкія войскі прыпыніць наступленне. Акрамя таго, праціўнік абрынуў на фронт І. Д. Чарняхоўскага серыю контрудараў. Так, 9 жніўня 1-я пяхотная, 5-я танкавая дывізіі і дывізія «Вялікая Германія» контратакавалі 33-ю армію, якая ішла ў цэнтры фронту, і некалькі пацяснілі яе. У сярэдзіне жніўня контратака пяхотных дывізій у раёне [[Расеняй|Расейняя]] прывяла нават да тактычных (узроўню палка) акружэнняў, неўзабаве, аднак, прабітых. Гэтыя хаатычныя контратакі прывялі да прыпынення аперацыі да 20-х чысел жніўня. З 29 жніўня па ўказанні Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання 3-ці Беларускі фронт перайшоў да абароны, дасягнуўшы [[Сувалкі|Сувалак]] і не дайшоўшы некалькіх кіламетраў да меж [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]].
 
Выхад да старых меж Германіі выклікаў ва Усходняй Прусіі паніку. Нягледзячы на запэўніванні гаўляйтэра [[Эрых Кох|Э. Коха]] ў тым, што становішча на подступах да Усходняй Прусіі стабілізавалася, насельніцтва пачало пакідаць рэгіён.