Беларуская вайсковая камісія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне, стылявыя змены
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
Адпаведны мемарандум быў пераданы [[Юзэф Пілсудскі|Ю. Пілсудскаму]] [[28 ліпеня]] [[1919]] г., тады ж была атрыманая яго згода. З тэхнічным удзелам прызначанага прадстаўніка польскага камандавання капітана Баброўскага, камісія распрацавала праект арганізацыі беларускага войска ў складзе адной пяхотнай [[дывізія|дывізіі]] — трох пяхотных палкоў, артылерыйскага палка, кавалерыйскага эскадрона, роты сапёраў, усяго 20 тыс. чалавек.
 
Гэты праект быў пераданы польскаму галоўнаму камандаванню, але рэальных крокаў да яго ажыццяўлення не рабілася да кастрычніка 1919. Тымчасам, у жніўні—верасні 1919 на беларускіх тэрыторыях, занятых польскім войскам, праводзіўся набор і фарміраваліся [[Літоўска-Беларускіябеларускія дывізіі]] — галоўным чынам, сярод дзяцей мясцовых каталіцкіх і польскамоўных дваран — для ажыццяўлення праекту польска-беларускай федэрацыі, дэклараванай Пілсудскім.
 
Дэкрэт Пілсудскага ([[22 кастрычніка]] [[1919]] г.) пацвердзіў склад і паўнамоцтвы Камісіі: [[Павел Аляксюк|П. Аляксюк]] (старшыня), [[Антон Аўсянік|А. Аўсянік]], палкоўнікі [[Гасан Канапацкі|Г. Канапацкі]] (камандуючы беларускім войскам) і Д. Якубоўскі, штабс-капітаны [[Францішак Кушаль|Ф. В. Кушаль]] і А. Якубецкі, Ю. Мурашка, А. Прушынскі ([[Алесь Гарун|А. Гарун]]), [[Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі|С. А. Рак-Міхайлоўскі]], яе сталае месца быцця (Мінск) і фарміраванне беларускага войска пад назвай «беларускіх нацыянальных аддзелаў» у [[Слонім]]е пад камандаваннем член Камісіі палкоўніка Канапацкага. Польскім афіцэрам і салдатам беларускай нацыянальнасці было дазволена пераходзіць у беларускія часці. Апроч гэтага, дазвалялася арганізацыя пры Варшаўскай школе падхаружых беларускага ўзводу з ахвотнікаў з сярэдняй адукацыяй, дзеля падрыхтоўкі беларускіх афіцэрскіх кадраў. Аднак, колькасны склад беларускага войска быў скарочаны да двух [[батальён]]аў.