Беларуская вайсковая камісія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Беларуская вайсковая камісія''' — орган па фарміраванні беларускіх часцей у польскім войску ў [[1919]]—[[1921]] гг., якая складалася з грамадзянскіх і вайсковых членаў, была ўтворана [[2 жніўня]] [[1919]] паводле рашэння Беларускага з'езда Віленшчыны і Гарадзеншчыны (1-я пал. чэрвеня [[1919]] г., [[Вільня]]), і падпарадкоўвалася [[Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны|Цэнтральнай Радзе Віленшчыны і Гарадзеншчыны]] паводле дамоўленасці з начальнікам Польскай дзяржавы [[Юзэф Пілсудскі|Юзафам Пілсудскім]].
 
Задачай камісіі было распрацаваць праект арганізацыі беларускага войска ў складзе польскага войска і тэкст звароту да польскіх уладаў па дазвол на такую арганізацыю. Планавалася, што разам з польскімі арміямі беларускае войска будзе змагацца ў ходзе [[польска-савецкая вайна|польска-савецкай вайны]] з [[бальшавікі|бальшавікамі]] для ажыццяўлення праекту польска-беларускай федэрацыі, дэклараванай Пілсудскім.
 
У далейшым камісія павінна была дзейнічаць пры польскім галоўным камандаванні, а таксама мець прадстаўнікоў ва ўсіх галінах ваеннай гаспадаркі, якія б тычыліся беларускіх часцей. Камісія павінна была б прапаноўваць кандыдатуры афіцэраў для беларускага войска, зацвярджаць пастановы польскага галоўнакамандавання аб іх прызначэнні і выдаленні.
Радок 7:
Адпаведны мемарандум быў пераданы [[Юзэф Пілсудскі|Юзафу Пілсудскаму]] [[28 ліпеня]] [[1919]] г., тады ж была атрымана яго згода. З тэхнічным удзелам прызначанага прадстаўніка польскага камандавання капітана Баброўскага, камісія распрацавала праект арганізацыі беларускага войска ў складзе адной пяхотнай [[дывізія|дывізіі]] — трох пяхотных палкоў, артылерыйскага палка, кавалерыйскага эскадрона, роты сапёраў, усяго 20 тыс. чалавек.
 
Гэты праект быў пераданы польскаму галоўнаму камандаванню, але рэальных крокаў да яго ажыццяўлення не рабілася да кастрычніка 1919. Тымчасам, у жніўні—верасні 1919 на беларускіх тэрыторыях, занятых польскім войскам, праводзіўся набор і фарміраваліся [[Літоўска-беларускія дывізіі]] — галоўным чынам, сярод дзяцей мясцовых каталіцкіх і польскамоўных дваран — для ажыццяўлення праекту польска-беларускай федэрацыі, дэклараванай Пілсудскім.
 
Дэкрэт Пілсудскага ([[22 кастрычніка]] [[1919]] г.) пацвердзіў склад і паўнамоцтвы Камісіі: [[Павел Аляксюк]] (старшыня), [[Антон Аўсянік]], палкоўнікі [[Гасан Канапацкі]] (камандуючы беларускім войскам) і Д. Якубоўскі, штабс-капітаны [[Францішак Кушаль]] і А. Якубецкі, Ю. Мурашка, А. Прушынскі ([[Алесь Гарун|А. Гарун]]), [[Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі|Сымон Рак-Міхайлоўскі]], яе сталае месца дыслакацыі ([[Горад Мінск|Мінск]]) і фарміраванне беларускага войска пад назвай «беларускіх нацыянальных аддзелаў» у [[Слонім]]е пад камандаваннем член Камісіі палкоўніка Канапацкага. Польскім афіцэрам і салдатам беларускай нацыянальнасці было дазволена пераходзіць у беларускія часці. Апроч гэтага, дазвалялася арганізацыя пры Варшаўскай школе падхаружых беларускага ўзводу з ахвотнікаў з сярэдняй адукацыяй, дзеля падрыхтоўкі беларускіх афіцэрскіх кадраў. Аднак, колькасны склад беларускага войска быў скарочаны да двух [[батальён]]аў.