Баальбек: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 69:
Тут нарадзілася і пацярпела за хрысціянскую веру праваслаўная і каталіцкая святая - [[Святая Варвара | вялікамучаніца Варвара]] (†306), дачка мясцовага багацея Дыяскора. Мошчы святой Варвары знаходзіліся тут да VI стагоддзя, калі яны былі перавезены ў [[Канстанцінопаль | Канстанцінопаля]]. Цяпер мошчы велікамучаніцы знаходзяцца ва [[Уладзімірскі сабор, Кіеў| Уладзімірскім саборы]] горада [[Кіеў | Кіева]].<ref>Власенко Андрій, протоієрей. На кораблі спасіння. Книга мандрів.&nbsp;— К.:КЖД «Софія», 2010.&nbsp;— С. 57-59</ref>
 
У [[635]] горад захапілі [[Арабскія заваяванні|арабы]] пад кіраваннем [[Абу Убайда|Абу Убайды]]. Калі раней, з'яўляючыся рэлігійным цэнтрам, ён быў абаронены параўнальна слаба, то цяпер быў значна ўмацаваны, а храмавы квартал і акропаль былі ператвораны ў цытадэль. У [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]] Баальбек быў стратэгічна важнай крэпасцю. У [[659]] тут сутыкнуліся [[Алі_ібн_Абу_Таліб|Алі]] і [[Муавія]], супернікі ў барацьбе за [[халіфат]]. Паводле падання, [[аль-Валід]] перавёз медны купал баальбекскага храма ў [[Іерусалім]], каб узняць яго над Скальнай мячэццю. [[Марван II]] разбурыў гарадскія сцены, а ўладар [[Дамаск]]а [[Тухтакін]] падпарадкаваў сабе Баальбек у [[1110]]. У [[1175]] горад быў захоплены [[Саладзін]]ам; у [[1260]] яго разбурылі манголы [[Хан|хана]] [[Хулагу]], а ў канцы [[XIII ст.]] ён быў адноўлены [[султан]]ам [[Калавун]]ам. У [[1400]] Баальбек быў спустошаны [[Тамерлан]]ам, а ў [[XVIII ст.]] часткова разбураны [[Джэзар]]ам з [[Акра|Акры]]; час ад часу ён пакутаваў ад моцных землетрасенняў. Апынуўшыся пад уладай турак, Баальбек да [[XIX ст.]] ператварыўся ў невялікі пасёлак<ref>[http://krugosvet.ru/enc/kultura_i_obrazovanie/religiya/BAALBEK.html БААЛЬБЕК] // [[Энцыклапедыя Кругасвет]]
</ref>.
 
Ужо ў XVI стагоддзі ў Еўропе стала вядома пра наяўнасць тут грандыёзных руін, якія сталі абавязковым пунктам наведвання еўрапейскімі падарожнікамі [[XIX]] ст. [[Флобер]], [[Твен]] і [[Іван Аляксеевіч Бунін|Бунін]] пакінулі цікавыя апісанні сваіх уражанняў ад Баальбека. Поўнамаштабныя раскопкі былі распачаты нямецкімі навукоўцамі ў [[1898]] г. і працягваліся пяць гадоў. Пасля [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] расчысткай участку займаліся французы.