Янка Лучына: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 9:
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Паходзіў са шляхецкага [[род Лучыўка-Неслухоўскіх|роду Лучыўка-Неслухоўскіх]]. Выхоўваўся ў прыватным пансіёне настаўніка Ціля, адкуль дзяцей дазвалялася забіраць толькі ў нядзелю і на святы. У 14-гадовым узросце быў прыняты ў [[Мінская губернская гімназія|Мінскую класічную гімназію]], адразу ў 3 клас. Вучыўся паспяхова і на пачатку наступнага года быў узнагароджаны пахвальным лістом.
 
Скончыўшы ў 1870 гімназію ў ліку лепшых вучняў, Іван Неслухоўскі працягваць адукацыю наважыўся ў [[Пецярбург]]у, ва ўніверсітэце. Ён паспяхова здаў уступныя экзамены на матэматычны факультэт і хадзіў на ўніверсітэцкія лекцыі да мая месяца 1871, а пасля чамусьці папрасіў дазволу на адпачынак і, не дачакаўшыся сесіі, выехаў у Мінск. Урэшце выбар спыніўся на прафесіі інжынера. У гэтым выбары была пэўная даніна модзе: у асяроддзі інтэлігенцыі ў той час распаўсюджвалася думка, што тэхнічны прагрэс можа шмат змяніць у грамадстве да лепшага, станоўча паўплываць на сацыяльныя стасункі. Восенню 1871 Іван Неслухоўскі аформіў звальненне з універсітэта і паступіў у [[Пецярбургскі тэхналагічны інстытут]], на механічнае аддзяленне. Спачатку ён наведваў заняткі як вольнаслухач, а праз год быў унесены ў спіс пастаянных студэнтаў. На канікулы ён прыязджаў звычайна да бацькоў — у Мінск і ў Мархачоўшчыну пад Стоўбцамі. Выязджаў і ў Варонеж, дзе год служыў на чыгунцы, перапыніўшы дзеля гэтага вучобу. У верасні 1877 рашэнне вучэбнага камітэта Тэхналагічнага інстытута аб прысваенні І. Неслухоўскаму ступені інжынера-тэхнолага было зацверджана таварышам міністра фінансаў, і малады спецыяліст, падаўшы заяву з просьбай выслаць дыплом у Мінск на імя бацькі, неадкладна пакінуў Пецярбург.