Іспанская імперыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 194:
 
Іспанія атрымала магчымасць аднавіцца падчас перамір'я, паправіць фінансавае становішча і зрабіць многае для ўзняцця прэстыжу і аднаўлення стабільнасці; гэта было апошняе перамір'е ў вялікай вайне, у якой яна магла выступаць як наймацнейшая дзяржава. Спадчыннік Філіпа II, [[Філіп III, кароль Іспаніі|Філіп III]], быў чалавекам абмежаваных здольнасцей, не цікавіўся палітыкай і аддаваў перавагу дэлегаваць кіраванне імперыяй іншым. Яго прэм'ер-міністрам стаў таленавіты палітык [[герцаг Лерма]].
[[Выява:Velazquez-The Surrenderof Breda.jpg|thumb|250px|«''[[РэштаЗдача Брэды]]''», [[Дыега Веласкес]], 1634-35, [[Прада]]. Гэта перамога стала сімвалам новага пераможнага для іспанскай арміі перыяду [[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовай вайны]].]]
 
Герцаг Лерма (як і раней Філіп II) не быў зацікаўлены ў падтрымцы свайго саюзніка, Аўстрыі. У 1618 годзе яго месца заняў {{нп5|Бальтасар дэ Суньіга||en|Baltasar de Zúñiga}}, раней які служыў паслом у [[Вена|Вене]]. Дон Бальтасар лічыў, што ключом да абмежавання ўплыву Францыі і перамозе над галандцамі з'яўляецца больш цесны саюз з аўстрыйскімі Габсбургамі. У 1618 годзе пасля [[Пражскія дэфенестрацыі|Пражскай дэфенестрацыі]] Аўстрыя і імператар свяшчэннай Рымскай імперыі [[Фердынанд II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Фердынанд II]] пачалі кампанію супраць [[Евангелічная унія|Пратэстанцкай уніі]] і [[Чэхія, гістарычная вобласць|Багеміі]]. Суньіга падбухторваў Філіпа ўступіць у вайну на баку Аўстрыйскіх Габсбургаў, і Амброзіа Спінола, узыходная зорка іспанскай арміі, быў адпраўлены на чале [[Фламандская армія|Фламандскай арміі]] для ўдзелу ў канфлікце. Такім чынам, Іспанія ўступіла ў [[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовую вайну]].