Розніца паміж версіямі "Залатая Арда"

Аб’ём не змяніўся ,  12 гадоў таму
'''Залатая Арда(Улус Джучы)''' (казах. Алтын Орда (Жошы Ұлысы), тат. Алтын Урда, Altın Urda; Җүчи олысы, Cüçi olısı): дзяржава з цэнтрам у ніжнім Паволж'і, заснаваная ў [[1243]] мангольскім ханам [[Батый|Батыем]] ([[1237]]—[[1255]]), унукам [[Чынгісхан]]а. Поўны суверэнітэт Арда атрымала пры [[Менгу-Цімур]]ы ў [[1266]], абасобіўшыся ад [[Вялікая Манголія|Вялікай Манголіі]] са сталіцай у [[Ханбалык]]у ([[1260]]—[[1368]]). Асноўную частку качавога насельніцтва Залатой Арды складалі [[полаўцы]] (кыпчакі). Аседлае насельніцтва - волжскія [[булгары]], [[мордва]], [[марыйцы]], [[харэзмійцы]]. З [[1312]] — ісламская дзяржава. Знікла ў канцы [[XVI]] стагоддзя.
== Тэрміналогія ==
[[Выява:ВКЛ_і_яго_суседзі_14ст.jpg|thumb|170px270px|ВКЛ і яго суседзі ў канцы 14ст]]
Назва "Залатая Арда" упершыню была ўведзеная ў [[1565]] годзе манахам Іванам Глазатым у яго папулярным памфлеце "[[Казанская гісторыя]]". Да гэтага ва ўсіх старарускіх летапісах слова "арда" выкарыстоўвалася без прыметніка "залатая".
У гістарычнай навуцы, тым не менш, літаратурную назву "Залатая Арда" прынята лічыць правільнай. Пытанне паходжання слова "арда" не абгаворвалася, таму што звязаныя з ім прадстаўленні склаліся ў [[XIX]] стагоддзі, а слоўнік старарускіх слоў [[IX]]—[[XI]] ст. быў упершынню апублікаваны ў 1990-х гг.