[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 97 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q7348 (translate me)
Радок 26:
Больш за 1000 км Інд працякае на паўночны захад праз горы [[Каракарум]]а, прытрымліваючыся глыбокай тэктанічнай даліны і ўтвараючы шматлікія скалістыя цясніны. Мяжу паміж [[Тыбецкі аўтаномны раён|Тыбецкім аўтаномным раёнам]] і індыйскім штатам [[Джаму і Кашмір]] Інд перасякае на вышыні 4572 м непадалёк ад населенага пункта [[Дэмчок]]. Пасля працяглага горнага вучастка рака выходзіць у даліну, дзе размешчаны старажытны горад [[горад Лех, Індыя|Лех]] — сталіца гістарычнай вобласці [[Ладакх]]. Недалёка ад Леха ў Інд ўліваецца рака [[рака Занскар|Занскар]], пасля чаго ля горада [[Тынгмасганг]] рака зноў сыходзіць у цясніну і цячэ да прыгранічнага паселішча [[Баталік]].
 
Пасля перасячэння мяжы паміж штатам Джаму і Кашмір і пакістанскімі [[Гілгіт-Балцістан|Паўночнымі тэрыторыямі]] ў Інд упадае [[рака Шынга]]. Яшчэ прыкладна праз 80 км у Інд справа ўпадае [[рака Шаёк]]. У [[Скарду]] (галоўнага горада [[Балцістан]]а) у Інд справа ўпадае [[рака Шыгар]], якая карміццажывіцца найбуйнейшымі ледавікамі [[Біяфо]] і [[Балтора, ледавік|Балтора]]. Інд дасягае сваёй самай паўночнай кропкі ў піку [[Харамош]], пасля чаго зліваецца з ракой [[рака Гілгіт|Гілгіт]] (таксама справа) ля горада [[Бунджы]] і паварочвае на паўднёвы- захад, прарываючыся паміж адгор’ямі [[Гімалаі|Гімалаяў]] і [[Гіндукуш]]а. Адсюль па беразе Інда цягнецца [[Каракарумская шаша]]. Амаль адразу пасля зліцця з Гілгітам Інд папаўняецца водамі ракі [[рака Астор|Астор]] і працякае ў падножжаў гары [[Нанга Парбат]], якая сілкуе раку сваімі ледавікамі. Затым Інд перасякае мяжу Кашміра і ўцякае на тэрыторыю Пакістана.
 
У сярэднім цячэнні перасякае пагорыстыя нізкагор'і, дзе ў [[1977]] была пабудавана [[дамба Тарбела]]. Пасля гэтага Інд прымае буйны прыток [[рака Кабул|Кабул]]а (вышыня месца сутокі — каля 610 м), працякае па Калабагскай цясніне паміж адгор’ямі [[Сулейманавы горы|Сулейманавых гор]] і [[Саляны хрыбет|Салянага хрыбта]] і затым выходзіць на [[Інда-Гангская раўніна|Інда-Гангскую раўніну]].