Канстанцін-Васіль Канстанцінавіч Астрожскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 9:
== Жыццяпіс ==
[[Выява:ККАцарква.jpg|thumb|200px|Царква заснаваная на сродкі К.К.Астрожскага. [[Вільня]]]]
Нарадзіўся Астрожскі у Тураве, там правёў дзяцінства і юнацтва. Пасля смерці бацькі выхоўваўся маці — [[Аляксандра Сямёнаўна|Аляксандрай Сямёнаўнай]] з роду князёў [[Род Алелькавічаў|Слуцкіх Алелькавічаў]]. У доме бацькоў князь Канстанцін атрымаў добрую адукацыю і выхаванне ў духу адданасці праваслаўю. Дасягнуўшы паўналецця, Канстанцін ажаніўся з княжной Сафіяй, дачкой галіцкага [[магнат]]а графа Тарноўскага. У 27 гадоў ён займаў пасаду Уладзімірскага старасты, у 32 гады стаў [[кіеўскае ваяводства|Кіеўскім ваяводам]].
 
З узростам князь стаў свядомым і глыбока перакананым прыхільнікам Праваслаўя, быў сярод тых нямногіх магнатаў, якія глыбока ўсведамлялі каштоўнасць [[праваслаўе|Праваслаўя]], непарыўную сувязь традыцыйнай усходняй хрысціянскай веры з этнічнай самабытнасцю ўсходніх славян. Хоць афіцыйна вышэйшым ктытарам у Кіеўскай мітраполіі лічыўся кароль, на справе Астрожскі быў найбольш значнай асобай сярод міран у справе ўладкавання [[праваслаўная царква|Праваслаўнай Царквы]]. Канстанцінопальскі патрыярх Іерамія II, высока ацэньваючы пабожныя памкненні князя ў адносінах да Царквы, у сваіх граматах называў яго захавальнікам і паборнікам ладу ў Царкве на ўсіх паўднёва-заходніх землях [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]]. У сваіх уладаннях Астрожскі заснаваў больш чым 600 цэркваў і 20 манастыроў, пры многіх з іх дзейнічалі шпіталі і школы.
 
Князь К.К. Астрожскі быў найбольш аўтарытэтным сярод абаронцаў Праваслаўнай Царквы ва ўмовах падрыхтоўкі і заключэння [[Берасцейская унія|Берасцейскай уніі]]. Пра сваю нязгоду з афіцыйнай палітыкай Рэчы Паспалітай ён неаднойчы заяўляў на сейме Польска-Літоўскай дзяржавы, звяртаўся з пасланнямі да караля, жыхароў Рэчы Паспалітай, да праваслаўных епіскапаў. Ён быў арганізатарам і актыўным удзельнікам праваслаўнага сабора 1596 г., які праходзіў у [[Брэсце]] адначасова з уніяцкім пад кіраўніцтвам [[Нікіфар Кантакузін|Нікіфара Кантакузіна]] – пасланніка [[Канстанцінопальскі патрыярхат|Канстанцінопальскага патрыярха]]. Пасля падпісання уніі князь працягваў нялёгкую барацьбу ў абарону правоў і годнасці праваслаўных.
 
== Астрожская Акадэмія ==