Літоўскае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 10:
Афіцыйнай рэзідэнцыяй генерал-губернатара ў Вільні стаў палац віленскіх каталіцкіх біскупаў, які быў пабудаваны апошнім у часы Вялікага Княства Літоўскага [[біскупы віленскія|віленскім біскупам]] (1762—1794) [[Ігнацій Якуб Масальскі|Ігнатам-Якубам Масальскім]] (1727—1794). Палац пачаў выконваць не толькі функцыі месца жыхарства і службы генерал-губернатара, але і месца перабывання для расійскага імператара, членаў яго сям'і і высокіх гасцей (у тым ліку з каранаваных асоб), калі яны наведвалі горад. (Зараз былы палац генерал-губернатара служыць [[Прэзідэнцкі палац, Літва|рэзідэнцыяй прэзідэнта Рэспублікі Літва]]).
 
Паводле ўказа расійскага імператара (1796—1801) [[Павел I, імператар расійскі|Паўла I]] ад [[12 снежня]] [[1796]] [[Віленская губерня|Віленская]] і [[Слонімская губерня|Слонімская губерні]] былі аб'яднаны ў адну [[Літоўская губерня|Літоўскую губерню]]<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 24, №17634.</ref>, толькі з якой пачало складацца Літоўскае генерал-губернатарства.
 
Генерал-губернатарства з цэнтрам у Вільні неафіцыйна (а часта і ў афіцыйных дакументах) называлася як «літоўскія губерні», «літоўскія правінцыі», «Літоўскі край» ці «Літва».