Яраслаўская губерня: Розніца паміж версіямі

губерня Расійскай імперыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Яраслаўская губерня''' — адміністрацыйна-тэратарыяльная адзінка Расійская імперыя|Ра...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:17, 9 ліпеня 2014

Яраслаўская губерня — адміністрацыйна-тэратарыяльная адзінка Расійскай імперыі і РСФСР з цэнтрам у Яраслаўлі, існавала ў 1777—1929 гадах у паўночна-ўсходняй частцы Еўрапейскай Расіі, у верхнім Паволжы, паміж 57°49' і 60° 5' паўн.ш. і 38°25' і 42°5' у.д.. Цяпер тэрыторыя губерні пераважна знаходзіцца ў Яраслаўскай вобласці.

Працягласць губерні паміж паўночным ускрайкам Пашахонскага павета і паўднёвым Растоўскага, прыблізна 270 км, найбольшая шырыня ад усходу на захад паміж усходнім ускрайкам Любімскага павета і заходнім Малогскага — 231 км. Плошча — 35 615 км ² — 45-е месца сярод 50 губерняў Еўрапейскай Расіі.