Усходне-Сібірскае мора: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 18:
|Катэгорыя на Вікісховішчы =
}}
'''Усходне-Сібірскае мора''' (якуц. Илин Сибиирдээҕи байҕал)  — ускраіннае [[мора]] [[Паўночны Ледавіты акіян|Паўночнага Ледавітага акіяна]], размешчана паміж [[Новасібірскія астравы|Новасібірскімі астравамі]] і [[востраў Урангеля|востравам Урангеля]]. [[Плошча]] паверхні 944.600 км². Мае [[Калымскі заліў]].
Назва прысвоена па прапанове Ю.  М.  Шакальскага Рускім геаграфічным таварыствам, зацверджана пастановай ЦВК СССР 27 чэрвеня 1935 года.
 
== Геаграфія ==
Пралівамі мора злучаецца з [[Чукоцкае мора|Чукоцкім морам]] і [[мора Лапцевых|морам Лапцевых]]. Берагі мора ў заходняй і цэнтральнай частцы вельмі пакатыя, да ўзбярэжжа прымыкае Яна-Індыгірская і Ніжне-Калымскай нізіны. Тэрма-абразійныя ўчасткі там чаргуюцца з акумулятыўнымі, якія знаходзяцца паблізу вусцяў рэк. Першыя слаба парэзаныя, абрывістыя, апоўзневы выступ вышынёй да 10 м (на в. Новая Сібір да 30 м) які складаецца з шматгадовамерзлых парод, абмываецца плыткім морам. Месцамі да яго прымыкаюць шырокія палосы пясчана-глейкай асушкі. На акумулятыўных участках ўзбярэжжа месцамі моцна парэзана пясчанымі косамі і астраўкамі. Ва ўсходняй частцы ўзбярэжжа, на ўсход ад вусця Калымы, да берага выходзяць адгор'і Чукоцкай нагор'я, месцамі сустракаюцца скалістыя абрывы. Скалістыя абрывы да 400  м вышынёй ёсць на заходнім узбярэжжы вострава Урангеля.
 
== Спасылкі ==