Лютэранская кірха (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3919166 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Lutheran Church in Miensk.jpg|thumb|190px|Кірха на здымку пач. XX ст.]]
[[File:Kościół luterański w Mińsku.jpg|thumb]]
'''Лютэранская кірха'''  — пратэстанцкі храм у [[Мінск]]у. ў стылі [[класіцызм]].
 
Збудаваная ў [[1846]] годзе, знішчаная пасля [[Другая Сусветная вайна|Другой Сусветнай вайны]]. Стаяла на [[Новае Места|Новым Месцы]] прыкладна на тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца будынак з уваходам на [[станцыя метро Кастрычніцкая, Мінск|станцыю метро Кастрычніцкая]] і рэстаранам «Патыё Піцца».
 
== Гісторыя ==
У [[1846]] годзе на Захараўскай вуліцы на месцы ранейшага драўлянага храма ўзвялі мураваную лютэранскую царкву (кірху) даволі вялікіх памераў.<ref>Кірха // {{Крыніцы/Мінск. Стары і новы|к}} С. 140</ref>
 
У [[1930-я]] гады савецкія ўлады ліквідавалі лютэранскую абшчыну, а храм зачынілі і перарабілі на першы ў Беларусі дзіцячы гукавы кінатэатар «Навіны дня».
 
Будынак быў пашкоджаны падчас [[Другая Сусветная вайна|Другой Сусветнай вайны]], пазней канчаткова зруйнаваны.
 
== Архітэктура ==
Прамавугольны ў плане асноўны аб'ём з паўкруглай алтарнай [[апсіда]]й і [[прытвор]]ам, завершаным [[вежа]]й-[[званіца]]й у выглядзе [[ратонда|ратонды]] з васьмю калонамі [[Тасканскі ордар|тасканскага ордара]] і паўсферычным [[купал]]ам. Сцены будынку рытмічна расчлянёныя [[атык]]амі. З паўночнага ўсходу да кірхі быў прыбудаваны двухпавярховы будынак, дзе жыў [[пастар]]. Яго сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад выходзіў на [[вуліца Захар'еўская, Мінск|вул. Захар'еўскую]] (цяпер пр. Незалежнасці) і быў завершаны ступеньчатым атыкам.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{крыніцы/Дойлідства Беларусі|}}
* {{Крыніцы/Мінск. Стары і новы}}
 
Радок 20 ⟶ 24:
* [http://www.radzima.org/be/pub/7079_p/ Кірха (Менск)] на [[Radzima.org]]
* [http://www.minsk-old-new.com/minsk-2724.htm Кірха]{{ref-ru}} на [[Мінск стары і новы]]
 
{{Храмы Мінска}}
 
[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска]]