Літоўскае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 65:
У расійскай імперскай ідэалогіі тэрмін «Паўночна-Заходні край» акрамя геаграфічнай прывязкі стала набыў выразную ідэалагічную афарбоўку, фактычна пачаў абазначаць паўночна-заходнюю частку «адзінай Русі» — «Паўночна-Заходнюю Русь» («Паўночна-Заходнюю Расію»), стаў часта і шырока выкарыстоўвацца ў адносінах да літоўска-беларускіх губерняў паводле ідэалогіі [[заходнерусізм|«заходнерусізма»]].
 
Па прычыне паўстання восенню [[1863]] [[Аўгустоўская губерня]] (дзе сялянства было ў асноўным балтамоўнае) у ваенна-адміністрацыйных адносінах была таксама пераведзена пад уладу віленскага ваеннага генерал-губернатара, якому даручалася кіраваць ваеннымі і паліцэйскімі дзеяннямі супраць паўстанцаў. У афіцыйнай поўнай назве віленскага ваеннага генерал-губернатарства гэта ніяк не адлюстравалася. Перавод Аўгустоўскай губерні пад уладу віленскага ваеннага генерал-губернатара быў адным з першых крокаў праекта ўрада аб вылучэнні Аўгустоўскай губерні са складу [[Царства Польскае|Царства Польскага]], бо, паводле думкі віленскага ваеннага генерал-губернатара [[Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-Віленскі|Міхаіла Мураўёва]], у Аўгустоўскай губерні ''«насельніцтва больш жмудскае<ref>Генерал-губернатар Міхаіл Мураўёў выкарыстоўвае тэрмін «жмудзь» (жамойты) у адносінах да [[літоўцы|балтамоўнага насельніцтва, якое зараз прынята называць «літоўцамі»]]. Цікава, што менавіта на аснове балцкіх гаворак Аўгустоўскай губерні вакол [[горад Марыямпале|Марыямпале]] (па сучаснай класіфікацыі — сувалкійская гаворка аўкштайцкага дыялекта літоўскай мовы) пачала з 1880-х гг. стварацца сучасная [[літоўская мова|літоўская літаратурная мова]].</ref> і таму па ўсёй справядлівасці належыць не да Польшчы, а да Літоўскага края»''<ref>''Staliunas, D.'' Making Russians... P. 32; Западные окраины Российской империи... С. 183—184.</ref>. Да падзелаў Рэчы Паспалітай значная частка тэрыторыі Аўгустоўскай губерні ўваходзіла ў склад [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Аднак пасля падаўлення ў [[1864]] паўстання верагодны праект рэканфігурацыі меж [[Царства Польскае|Царства Польскага]] быў пакінуты ўрадам<ref>Западные окраины Российской империи... С. 183—184.</ref>.
<gallery perrow=5>
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii - Sobranie 2 T 13 Otd 2 nr 11405 p 16.jpg|Указ Сената 14 ліпеня 1838 г. ''Аб заснаванні часовых станцый на Таурагенскай шашы''. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 13, аддзял. 1, №11405.