Феафан Спаведнік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
др лексіка (у адпаведнасці са слоўнікам беларускай рэлігійнай лексікі)
Радок 36:
 
== Пострыг ==
Наведаўшы аднойчы з жонкай манастыры ў [[Сіргіян|Сігрыянскай]] вобласці ([[Малая Азія]]), Феафан сустрэў старца [[Рыгор Стратыгій|Рыгора Стратыгія]], які прадказаў жонцы Феафана, што яе муж будзе ганараваны мучаніцкагапакутніцкага вянца. Праз некаторы час жонка Феафана была пастрыжана ў манашкі ў адным з манастыроў [[Віфінія|Віфініі]], а Феафан прыняў манаскі [[пострыг]] ад старца Рыгора.
 
Па блаславенні старца Феафан стварыў манастыр на востраве [[Каланім]] у [[Мармуровае мора|Мармуровым моры]] і закрыўся ў келлі, займаючыся перапісваннем кніг багаслоўскага зместу. У гэтым занятку Феафан дасягнуў высокага майстэрства. Затым прападобны Феафан заснаваў яшчэ адзін манастыр у Сігрыянскай вобласці, у месцы, званым «Вялікае Сяло» (або — «Вялікае Поле») на ўзбярэжжы Мармуровага мора, паміж [[горад Кізік|Кізікам]] і вусцем [[Рындак]]а, і стаў яго [[ігумен]]ам. Прападобны сам браў удзел ва ўсіх манастырскіх працах і для ўсіх быў прыкладам працавітасці і подзвігу. Яму прыпісваецца дар цудатварэння: вылячэнне хвароб і [[экзарцызм|выгнанне д'ябала]].
Радок 44:
 
== Смерць ==
Ва ўзросце 50 гадоў прападобны цяжка захварэў і да самай смерці мучыўсяпакутваў. Пасля ўзыходжанні на прастол імператара [[Леў V Армянін|Льва V Армяніна]], калі святы быў ужо глыбокім старцам, у [[815]] годзе аднавілася [[іканаборства]]. Імператар выклікаў Феафана ў Канстанцінопаль і прымушаў прыняць ерась, але святы цвёрда запрацівіўся гэтаму і быў пасаджаны ў вязніцу. Яго манастыр «Вялікае Сяло» быў спалены. Прабыўшы ў вязніцы 23 дні, прападобны спавядальнік сканаў у [[818]] годзе.
 
Паводле іншых крыніц пасля гадавога зняволення прападобнага саслалі на в. [[Самафракія|Самафракію]], дзе ён неўзабаве і памёр. Пасля смерці [[Леў V Армянін|Льва Армяніна]] манастыр «Вялікае Сяло» быў адноўлены, і туды перанесены былі святыя [[мошчы]] спавядальніка.