Паўднёвы Сулавесі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19:
{{coord|display=title|4|200||S|120|15||E|region:ID_type:adm1st}}
'''Паўднёвы Сулаве́сі''' ({{lang-id|Sulawesi Selatan}}) — правінцыя на паўднёвым захадзе і ў цэнтры [[востраў Сулавесі|вострава Сулавесі]] ў [[Інданезія|Інданезіі]]. Плошча - 46 717,48 км². Насельніцтва (2010 г.) - 8 032 551 чал. Адміністрацыйны цэнтр - [[Горад Макасар|Макасар]].
 
==Геаграфія і прырода==
Правінцыя Паўднёвы Сулавесі займае 46 717,48 км² і ахоплівае тэрыторыі паўднёвага захаду і цэнтральнай часткі [[востраў Сулавесі|вострава Сулавесі]], а таксама прылеглых меншых па памерах [[востраў|астравоў]]. У яе склад уваходзяць як [[нізіна|нізінныя]] прыбярэжныя тэрыторыі, так і [[гара|горы]]. [https://www.openstreetmap.org/?mlat=-3.385&mlon=120.024167&zoom=12#map=12/-3.3850/120.0242 Гара Рантэмарыё] на поўначы правінцыі — найвышэйшая на Сулавесі (3478 м).
 
[[Карысныя выкапні]] — [[вапняк]], [[пясок]], [[друз]], [[соль]], [[нікель]].
 
Горныя і нізінныя [[лес|лясы]] адрозніваюцца значнай біялагічнай разнастайнасцю, багатай [[флора]]й і [[фаўна]]й. На поўдні правінцыі знаходзіцца другі па агульнай плошчы ў свеце [[атол]] — [[Така-Боне-Ратэ]]. Для захавання [[прырода|прыроды]] Паўднёвага Сулавесі арганізаваны шэраг [[нацыянальны парк|нацыянальных паркаў]].
 
==Гісторыя==
На тэрыторыі Паўднёвага Сулавесі [[археалогія|археолагамі]] знойдзены найстаражытнейшыя сведчанні існавання чалавека на [[востраў|востраве]]. Яны адносяцца да 30 тысячагоддзя да н. э. У перыяд [[сярэднявечча]] пачалі складвацца першыя [[дзяржава|дзяржаўныя]] ўтварэнні. У [[16 стагоддзе|XVI]] ст. адкрыты [[Партугалія|партугальскімі]] мараплаўцамі. З сярэдзіны [[17 стагоддзе|XVII]] ст. дзяржавы Паўднёвага Сулавесі трапілі пад уплыў [[Нідэрланды|Нідэрландаў]]. Да пачатку [[20 стагоддзе|XX]] ст. яны былі заваяваны галандцамі. У [[1946]] г. тэрыторыя правінцыі ўвайшла ў склад марыянетачнай дзяржавы Усходняя Інданезія. [[17 жніўня]] [[1950]] г. далучана да [[Інданезія|Інданезіі]]. Як асобная правінцыя ўзнікла ў [[1960]] г. Сучасныя межы набыла ў [[2004]] г.
 
==Эканоміка==
Адміністрацыйны цэнтр Паўднёвага Сулавесі, [[Горад Макасар|Макасар]], з'яўляецца адным з галоўных [[транспарт]]ных вузлоў на ўсходзе [[Інданезія|Інданезіі]]. [[Сельская гаспадарка]] прадстаўлена таварнай вытворчасцю такіх культур, як [[рыс]], [[кафейнае дрэва|кава]], [[какава]], [[чай]] і інш. У [[гара|горных]] раёнах развіваецца [[жывёлагадоўля]]. Асаблівую ролю адыгрывае гадаванне [[буйвалы|буйвалаў]]. На паўночным ўсходзе здабываюць [[нікель]].
 
Традыцыйныя віды прамысловасці — харчовая, вытворчасць [[шоўк]]у, будаўніцтва і рамонт марскіх [[судна]]ў. Развіваецца [[турызм]].
 
<gallery>
Файл:Bank Rakyat Indonesia-Makassar.JPG|Будынак банка ў Макасары
Файл:Fish Market in Makassar.jpg|Рыбны рынак у Макасары
Файл:Port of Bira.jpg|[[Порт]] на поўдні правінцыі
Файл:Traditional shipbuildingSouthSilawesi.jpg|У Паўднёвым Сулавесі захавалася традыцыйнае суднабудаванне
</gallery>
 
==Спасылкі==