Нясвіжскі з’езд кансерватараў (1926): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Нясвіжскі з'езд кансерватараў''' — з'езд прадстаўнікоў [[віленскія кансерватары|«віленскіх кансерватараў»]] [[25 кастрычніка]] [[1926]] у [[Горад Нясвіж|Нясвіжы]] ў [[Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс|палацы Радзівілаў]] для сустрэчы з [[Юзаф Пілсудскі|Юзафам Пілсудскім]] (1867—1935).
 
Повадам візіта Юзафа Пілсудскага ў Нясвіж было жаданне пасмяротна ўзнагародзіць свайго былога ад'ютанта — маёра князя [[Станіслаў Вільгельм Радзівіл|Станіслава Радзівіла]] (1880—1920), загінулага ў час [[польска-савецкая вайна|польска-савецкай вайны]]. Прычынай прыезда маршала Юзафа Пілсудскага ў [[Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс|сядзібу Радзівілаў]], куды спецыяльна (у ліку каля 200 асоб) з'ехаліся для сустрэчы з Пілсудскім прадстаўнікі [[віленскія кансерватары|«віленскіх кансерватараў»]], было жаданне Пілсудскага атрымаць саюзнікаў супраць [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|польскіх «эндэкаў»]] пасля арганізаванага Пілсудскім [[Майскі пераварот (Польшча)|«майскага пераварота» (1926)]] і ўхвалу планаў [[Санацыя (Польшча)|«санацыі»]]<ref>Polska na przestrzeni wieków… С. 576.</ref>. Ініцыятыва сустрэчы зыходзіла ад Пілсудскага, які прыехаў у Нясвіж на цягніку разам са сваімі новапрызначанымі міністрамі [[Караль Канстанцінавіч Незабытоўскі|Каралем Незабытоўскім]] (1865—1952) і [[Аляксандр Эдвардавіч Мяйштовіч|Аляксандрам Мяйштовічам]] (1864—1943), што належалі да кола [[віленскія кансерватары|«віленскіх кансерватараў»]]<ref>''Piber, A.'' Niezabytowski Karol Stanisław ... S. 106.</ref>.
 
Сабраныя лідары [[віленскія кансерватары|«віленскіх кансерватараў»]], прадстаўленыя галоўным чынам мясцовымі арыстакратамі і заможнымі маянткоўцамі (з [[Заходняя Беларусь|паўночна-усходніх ваяводстваў Другой Рэчы Паспалітай (Польшчы)]] — былых [[Віленская губерня|Віленскай]], [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]] і [[Мінская губерня|Мінскай губерняў]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]), надавалі сустрэчы характар з'езду мясцовай арыстакратыі. На сустрэчы прысутнічалі такія значныя лідары [[віленскія кансерватары|«віленскіх кансерватараў»]] як князь [[Альбрэхт Антоні Вільгельм Радзівіл|Альбрыхт Радзівіл]] (1885—1935), князь [[Януш Францішак Ксаверы Радзівіл|Януш Радзівіл]] (1880—1967), князь [[Яўстах Каятан Сапега (1881)|Яўстах Сапега]] (1881—1963), граф [[Ян Міхал Тышкевіч|Ян Тышкевіч]] (1896—1939), граф [[Артур Патоцкі]], граф [[Марыян Плятэр|Марыян Броель-Плятэр]], граф [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі|Ежы Чапскі]] (1861—1930), граф [[Эмерык Аўгуст Чапскі|Эмерык Чапскі]] (1897—1979), [[Аляксандр Станіслававіч Хамінскі|Аляксандр Хамінскі]] (1859—1937), [[Аляксандр Эдвардавіч Мяйштовіч|Аляксандр Мяйштовіч]] (1864—1943), прадстаўнік віленскага архібіскупа [[Рамуальд Ялбжыкоўскі|Рамуальда Ялбжыкоўскага]] ксёндз [[Валерыян Аляксандравіч Мяйштовіч|Валерыян Мяйштовіч]]<ref>Сын [[Аляксандр Эдвардавіч Мяйштовіч|Аляксандра Мяйштовіча]] (1864—1943).</ref>, [[Людвік Аляксандравіч Хамінскі|Людвік Хамінскі]] (1890—1953), [[Караль Канстанцінавіч Незабытоўскі|Караль Незабытоўскі]] (1865—1952), Зыгмунт Даманскі<ref>Сваяк [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдварда Вайніловіча]].</ref> і інш.
Радок 22:
{{зноскі}}
== Літаратура ==
* [[Гізэля Хмялеўская|''Chmielewska, G.'']] Cierń Kresowy. Opowieść o Edwardzie Woyniłłowiczu i jego rodzinie / G. Chmielewska. — Łomianki : LTW, 2011. — 369 s.
* ''Piber, A.'' Niezabytowski Karol Stanisław / A. Piber // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław etc. : Ossolineum, 1978. — Tom XXIII : Niemirycz Władysław — Olszak Wacław. — S. 105—107.
* Polska na przestrzeni wieków / H. Samsonowicz [i in.] ; redactor wydania J. Tazbir. — 2-e wyd. — Warszawa : WPN, 2006. — 803 s.
* [[Дарыуш Шпопер|''Szpoper, D.'']] Sukcesorzy Wielkiego Księstwa. Myśl polityczna i działalność konserwatystów polskich na ziemiach litewsko-białoruskich w latach 1904—1939 / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 1999. — 357 s.
* [[Дарыуш Шпопер|''Szpoper, D.'']] Gente Lithuana, Natione Lithuana. Myśl polityczna i działalność Konstancji Skirmuntt (1851—1934) / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 2009. — 487 s.
 
* [[Гізэля Хмялеўская|''Chmielewska, G.'']] Cierń Kresowy. Opowieść o Edwardzie Woyniłłowiczu i jego rodzinie / G. Chmielewska. — Łomianki : LTW, 2011. — 369 s.
[[Катэгорыя:Віленскія кансерватары]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Нясвіжа]]