Свіслацкая гімназія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 27:
'''Свіслацкая гімназія''' — адна з 8 сярэдніх навучальных устаноў адкрытых на тэрыторыі Беларусі і Літвы паводле плану ўтварэння [[Віленская навучальная акруга|Віленскай навучальнай акругі]], распрацаванага кіраўніцтвам [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]] на чале з рэктарам [[Ян Снядэцкі|Янам Снядэцкім]].
 
Заснаваная ў [[1804]] г. як Гродзенская губернская акадэмічная гімназія на грошы графа [[Вінцэнт Тышкевіч|Вінцэнта Тышкевіча]] (1756—18161757—1816), уласніка мястэчка Свіслач. Адкрытая ў 1805 г. У 1834 г. страціла статут губернскай і была пераўтворана ў звычайную павятовую гімназію. У 1835 г. Свіслацкая павятовая гімназія была рэарганізавана ў павятовае вучылішча, а праз 16 гадоў — у пяцікласнае дваранскае вучылішча, закрытае ў 1851 г.
 
З 1944 г. — '''Свіслацкая сярэдняя школа'''. З 1987 г. — '''Свіслацкая сярэдняя школа № 1 імя К. Каліноўскага'''. З 2005 г. — '''гімназія № 1 імя К. Каліноўскага'''.
Радок 61:
|}
 
Магчымасць забяспечыць гімназію падручнікамі, стварыць лабараторыі і іншым чынам уладкаваць навучальны працэс далі грошы графа [[Вінцэнт Тышкевіч|Вінцэнта Тышкевіча]] (1756—18161757—1816). Які ў 1816 згодна з тастаментам перадаў на гімназічны фундуш 20 тысяч рублёў серабром.
 
Заняткі ў гімназіі праходзілі па распарадку дня. Навучэнцы уставалі ў 6 гадзін раніцы, клаліся спаць у 10 гадзін вечара. Выконваць урокі гімназісты павінны былі з паловы сёмага і да часу, калі трэба было ісці на заняткі. Пасля заняткаў давалася дзве гадзіны, каб вярнуцца дадому і пагуляць. Потым быў час на выконванне ўрокаў і асабліва такіх пісьмовых работ, якія не патрабавалі вялікага разумовага напружання. Пасля гэтага адводзіліся яшчэ 2 гадзіны на абед, прагулку, а затым зноў 2 гадзіны на выконванне ўрокаў. Забаранялася піць моцныя напіткі і курыць тытун, а таксама спрэчкі. Навучэнцы не павінны былі ілгаць і крывадушнічаць. Гімназісты павінны былі імкнуцца да самаўдасканалення.