Спартак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 28:
 
=== Пачатак паўстання ===
[[File:Спартак Белгарад.JPG|thumb|201x201px]]
У 74 г. да н.э. Спартак і каля 200 яго паслядоўнікаў паднялі паўстанне. Захапіўшы нажы на кухні школы гладыятараў і зброю ў яе арсеналах, паўстанцы беглі да [[Везувій|Везувія]] каля [[Неапаль|Неапаля]]. Там да іх далучыліся рабы з суседніх плантацый і іншых гладыятарскіх школ. Група рабавала і руйнавала акругу, хоць Спартак, верагодна, прыкладаў усе высілкі, каб уціхамірыць іх. Яго найбліжэйшымі памочнікамі сталі гладыятары з [[Галія|Галіі]] [[Крыкс]], [[Гай Ганік]] і [[Эномай, паўстанне Спартака|Эномай]]. З часам колькасць паўстанцаў папаўнялася новымі беглымі рабамі, пакуль, па некаторых сцвярджэннях, памер арміі не дасягнуў 1000 (па іншых падліках толькі 100). Паводле даных італьянскага пісьменніка [[Рафаэла Джаваньёлі]], які вельмі падрабязна апісаў структуру арміі рабоў і імёны камандзіраў кожнага яе падраздзялення, у перыяды найбольшага размаху паўстання армія Спартака дасягала 80000 або трохі больш чалавек.