Батый: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 46 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q175138 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: першае рэдагаванне Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 4:
'''Баты{{націск}}й''', '''Бату{{націск}}-хан''', ([[1205]]—[[1255]]) — мангольскі военачальнік і правадыр, [[Чынгізіды|чынгізід]], [[Хан(тытул)|хан]] [[Залатая Арда|Залатой Арды]], сын [[Джучы]] і ўнук [[Чынгісхан]]а. Згодна з воляю Цемучына (Чынгісхана) у [[1224]] годзе, старэйшаму сыну, Джучы, дасталіся [[Кіпчакскі стэп]], [[Хіва]], частка [[Каўказ]]а, [[Крым]] і [[Русь]] (улус Джучы). Так і не прыняўшы ўладу ў прызначанай яму частцы, Джучы памёр у [[1227]] годзе.
 
На курултаях [[1229]] і [[1235]] гадоў было вырашана адправіць вялікае войска для заваявання прастораў да поўначы ад [[Каспійскае мора|Каспійскага]] і [[Чорнае мора|Чорнага]] мораў. Хан [[Угэдэй]] паставіў на чале гэтага паходу Батыяатыя. З ім ішлі [[Арда (хан)|Арда]], [[Шыбан]], [[Тангкут]], [[Кадан]], [[Буры]] і [[Пайдар]] (нашчадкі Чынгісхана) і лепшы мангольскі военачальнік [[Субэдэй-багатур]].
 
На сваім шляху гэта нашэсце захапіла не толькі рускія княствы, але і частку краін [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропы]]. Спачатку татары паваявалі [[Венгрыя|Венгрыю]], куды перакачавалі ад [[татары|татар]] куманы (полаўцы). Пасля татары накіраваліся ў [[Польшча|Польшчу]], [[Чэхія|Чэхію]], [[Маравія|Маравію]], [[Боснія, гістарычная вобласць|Боснію]], [[Сербія|Сербію]], [[Балгарыя|Балгарыю]], [[Харватыя|Харватыю]] і [[Далмацыя|Далмацыю]].
Радок 15:
 
Пазней Батый не рабіў спроб ваяваць заходнія краіны, асеўшы на берагах Волгі ў горадзе Сарайчык, які стаў пры ім сталіцай вялікай дзяржавы [[Залатая Арда]].
Наступствы мангола-татарскіх нашэсцяў на Русь.
На працягу 1237-1240 гг. войскі мангольскага хана Бату, унука Чынгізхана, паслядоўна заваявалі і спустошылі Разанскую, Уладзіміра-Суздальскую, Пераяслаўскую, Чарнігава-Северскую, Кіеўскую і Галіцка-Валынскую землі Русі [1]. Заваяванне насіла выключна жорсткі характар: гарады, якія аказвалі супраціўленне, цалкам вынішчаліся. Лесастэпавыя прасторы Паўднёвай Русі абязлюдзелі на два з паловай стагоддзі, астатняя тэрыторыя была ў глыбокім заняпадзе. Княствы на тэрыторыі сучаснай Беларусі гэтае нашэсце закранула ў значна меншай ступені. Ускосныя летапісныя паведамленні і матэрыялы археалагічных даследаванняў дазваляюць сцвярждаць пра разбурэнне ў гэты час хіба толькі ўскрайкаў беларускай тэрыторыі - гарадоў Гомеля, Магілёва [2], магчыма Берасця, Пінска [3] і некаторых іншых.
 
У 1243 г. Бату-хан прыступіў да сістэматычнага ўсталявання свайго рэжыму на ўсёй Русі. Мясцовыя князі былі пазбаўлены спадчыннага права на ўладанні і мусілі атрымліваць іх нанова ў якасці "пажалаванняў" з рук хана. Неўзабаве па Русі былі разасланы татарскія перапісчыкі, якія размяркоўвалі па гарадах і валасцях даніну - ясак [4]. Характэрна, што перапісчыкі накіроўваліся нават у тыя княствы, да якіх не дайшло татарскае войска: напрыклад, у 1257 г. яны прыбылі ў Вялікі Ноўгарад [5]. Гэта даказвае, што Бату добра ўяўляў палітычную сістэму Русі і лічыў сябе яе пераемнікам.
 
У княстваў на тэрыторыі Беларускага Панямоння і Падзвіння быў выбар: або чакаць непазбежнага з'яўлення татарскіх перапісчыкаў, як зрабілі ў Вялікім Ноўгарадзе і, верагодна, Смаленску, або рашуча парваць са старой сістэмай наследавання ўлады, якая ў новых умовах азначала маўклівае прызнанне суверэнітэту ардынскага хана. Паколькі сіл для самастойнага адпору не было, заставалася шукаць сабе новага сюзерэна, які б не пагражаў такім жорсткім прыгнётам, як татары, і адначасова меў магчымасці для арганізацыі супраціўлення апошнім. Такім сюзерэнам мог стаць у тагачасных умовах або далёкі каталіцкі Захад, або блізкі і добра знаёмы ўладар суседняй Літвы.
 
На поўдні князь Даніла Галіцкі апрача ўласных сіл спрабаваў абаперціся на Захад, нават каранаваўся дасланай з Рыма каралеўскай каронай [6]. Аднак усё гэта аказалася малаэфектыўным - пазбегнуць залежнасці ад татар і яе разбуральных наступстваў Галіцка-Валынская зямля не здолела [7].
 
Жыхары Пскоўскай і Полацкай зямель спрабавалі выкарыстаць змену дынастыі, не парываючы радыкальна з агульнарускай палітычнай сістэмай. У верасні 1248 г. була рымскага папы Інакенція IV была адрасавана "новаахрышчанаму князю" (яўна літоўскага паходжання) Полацка [8] ці, магчыма, Пскова (назвы абодвух у заходнееўрапейскіх крыніцах часам блізкія па напісанні). Пскавічы каля 1265 г. прынялі сваім князем уцекача з Літвы Даўмонта [9]. У Полацку ў 1250-1260-я гг. чаргаваліся літоўскія (Таўцівіл, Гердзень) і рускія (Канстанцін, Ізяслаў) князі [10]. Паралельна Полацк актывізаваў сувязі з Лівоніяй. У буле папы Урбана IV[11] і грамаце Гердзеня ў 1264 г. упамінаюцца полацкія воласці, незадоўга да таго падараваныя князем Канстанцінам лівонцам, а з больш позніх згадак (1366) вынікае, што на гэтых землях паўстаў замак Розітэн (на старабеларускай мове Рэжыца, сучасны горад Рэзэкне на ўсходзе Латвіі [12]. На мяжы XIII-XIV ст. нейкі полацкі князь (магчыма, той жа Канстанцін) перад смерцю ўвогуле перадаў княства пад пратэктарат Рыжскага архібіскупства [13].
 
Пэўны час абедзвюм землям удавалася захоўваць самастойнасць. Але Пскоўшчына засталася дробным перыферыйным княствам, так і не стаўшы ядром новага дзяржаваўтваральнага працэсу, а Полаччына ўрэшце ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага.©Матэрыял сайта "JiveBelarus.net"
 
Найбольш перспектыўным аказаўся шлях поўнай інтэграцыі з Літвой, па якім пайшлі княствы Панямоння. У выніку ўтварылася двухэтнічная дзяржава, якая не толькі адстаяла сваю незалежнасць у жорсткай барацьбе з суседзямі, але праз стагоддзе перайшла да актыўнай экспансіі, перахапіўшы з рук аслабелай Арды кантроль над паловай Русі. Яе жыццяздольнасць можа быць растлумачана тым, што князем Наваградка і суверэнам іншых панямонскіх гарадоў каля 1248 г. стаў не ўцякач накшталт Даўмонта і не адзін з другарадных літоўскіх князёў накшталт полацкіх Таўцівіла і Гердзеня, a найбольш магутны ўладар - Міндоўг, які мог абаперціся не толькі на мясцовае баярства і сваю непасрэдную вотчыну ў "Літоўскай зямлі", але і на ўвесь ваенны патэнцыял Літвы ў шырокім сэнсе. Нават больш, менавіта з дапамогай рускіх княстваў Міндоўг, а затым яго сын Войшалк канчаткова ўстанавілі ў Літве цэнтралізаваную ўладу, для чаго не было неабходных стартавых пазіцый ні ў Даўмонта, ні ў Таўцівіла.
 
== Сям`я ==