Хроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3920549 (translate me)
дапаўненне, афармленне
Радок 1:
'''«Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага»''': [[летапісны звод]] з ліку [[беларуска-літоўскія летапісы|беларуска-літоўскіх летапісаў]]. У [[літоўская гістарыяграфія|літоўскай гістарыяграфіі]] азначаецца таксама як «2-я рэдакцыя [[Літоўская хроніка|Літоўскай хронікі]]». Звод быў складзены ў 1520-я гг., магчыма, у [[Вільня|Вільні]], а яго аўтар быў набліжаным да магнатаў [[род Гаштольдаў|Гаштольдаў]]. Апісваюцца гістарычныя падзеі ў [[ВКЛ]] з часоў [[Палемон, легендарны|легендарнага князя Палемона]] да часоў князя [[Гедзімін]]а.
 
На думку Е. Ахманьскага, гэты твор быў складзены асобай, шчыльна звязанай з Паўлам Гальшанскім і Альбрэхтам Гаштаўтам, паміж 1522 і 1527<ref>Ochmański J. Nad Kroniką Bychowca // Studia źródłoznawcze.  — 1967.  — T. XII.  — S. 159.</ref>
 
Стварэнне зводу было выклікана тым, што кіроўныя колы [[ВКЛ]] больш не былі задаволеныя [[Беларуска-літоўскі летапіс, 1446|летапісам 1446 года]], як агульнадзяржаўным летапісным зводам, бо там гісторыя ВКЛ з'яўлялася арганічным працягам гісторыі [[Кіеўская Русь|Кіеўскай Русі]], і літоўскія князі выступалі носьбітамі [[Русь|агульнарускіх]] тэндэнцыяў. Новыя ж грамадска-палітычныя тэндэнцыі, што аформіліся пад пач. 16 ст., вымагалі ідэйнай падтрымкі для адасобненняадасаблення літоўскай арыстакратыі ад усходняй традыцыі, абгрунтавання літоўскай этнічнай самабытнасці, і пацверджання гістарычнага права літоўскай арыстакратыі на беларускія і ўкраінскія землі.
 
У аснове летапісу ляжыць [[легенда аб Палемоне|легенда пра паходжанне літоўскіх князёў ад рымскіх арыстакратаў]]. Улада літоўскіх князёў на Русі тлумачылася наступствамі [[мангола-татарскае нашэсце, 13 ст.|мангола-татарскага нашэсця]] і шлюбамі з дачкамі мясцовых князёў. Назіраецца антыпольская скіраванасць зводу: так, [[Ягайла]] называецца клятвапарушальнікам і забойцам<ref>Белазаровіч, С.52.</ref>.
 
== Гл. таксама ==
* [[Аповесць пра Жыгімонта і Барбару Радзівіл]]
* [[Аповесць пра Падолле]]
 
{{зноскі}}
 
{{Літ|1={{крыніцы/Белазаровіч Гістарыяграфія}} С.52.}}
== Літаратура ==
{{Літ|1=* {{крыніцы/Белазаровіч Гістарыяграфія}} — С. 52.}}
 
{{DEFAULTSORT:ВКЛ}}