Кнігі Сівіл: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 54:
6 ліпеня падчас пажара Капітолія згарэлі і кнігі.
 
Каб іх аднавіць, адшукалі ўматшмат тэкстаў на Самасе, у Іліёне, Эрытрах, італійскіх калоніях у Афрыке, і жрацам было даручана вызначыць, якія з іх сапраўдныя<ref>Дыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці IV 62, 6; Тацыт. Аналы VI 12</ref>. У [[76 да н.э.|76 годзе да н.э.]] у Эрытру былі адпраўлены пасля Публій Габіній, Марк Актацылій іЛуцый Валерый, якія сабралі каля 1000 радкоў<ref>Лактанцый. Божаскія пастанаўленні І 6, 14, са спасылкай на Фенестэлу і Варона</ref>; пасля чаго тэкст быў затвержаны калегіяй з 15 чалавек (квіндэцэмвіры).
 
У апошнія гады Рэспублікі змест Сівіліных кніг стаў прадметам палітычнай барацьбы. [[Цыцэрон]], гаворачы аб іх, лічыць, што «''у іх больш мастацтва і стараннасці, чым натхнення і абуджэння''», а таксама паказвае на наяўнасць у іх [[акрастых]]оў<ref>Цыцэрон. Аб дывінацыі ІІ 111-112</ref> (аб акрастыхах кажа і Дыянісій).
* У [[57 да н.э.|57 годзе]] егіпетскі цар [[Пталамей XII|Пталамей]], выгнаны александрыйцамі, дабіваўся ш Рыме свайго вяртання. Вырашана было звярнуцца да Сівіліных кніг, і калегія, знайдзя там верш, вырашыла, што яны не рэкамендуюць дасылаць войска ў Егіпет. Тады трыбун Гай Катон апублікаваў гэіае рашэнне, нягледзячы на забарону абвяшчаць яго<ref>Дыён Касій. Рымская гісторыя ХХХІХ 15, 2-3; Цыцэрон. Ліст да Лентула Спінтэра, ліпень 56 года (Лісты да блізкіх І 7, 4 = ліст "116); Апіан. Рымская гісторыя XI 51; XIV 24</ref>. Нягледзячы на гэта праконсул Сірыі [[Габіній]], атрымаўшы хабар ад Пталамея, ўварваўся ў Егіпет і аднавіў цара на троне. Пазней Габіній быў прыцягнуты да суда, бо паводку 54 года палічылі нябеснай карай<ref>Дыён Касій. Рымская гісторыя ХХХІХ 55</ref>. [[Цыцэрон]] абвінавачваў Габінія, але той быў апраўданы дзякуючы падтрымцы Пампея і Цэзара<ref>Дыён Касій. Рымская гісторыя ХХХІХ 59, 3; 61, 3; 62, 1-3</ref>.
* У 49 годзе, калі пачалася грамадзянская вайна, атрымалі распаўсюджванне асобныя аракулы, якія прыпісвалі Сівіле<ref>Дыён Касій. Рымская гісторыя XLI 14, 4</ref>.
* У пачатку [[44 да н.э.|44 года да н.э.]] па Рыму распаўсюдзілася пагалоска, што ў кнігах знойдзена прадказанне, што [[парфяне|парфянаў]] можа перамагчы толькі цар, і адзін з квіндэцэмвіраў (тлумачальнікаў кніг) [[Луцый Аўрэлій Кота|Луцый Кота]] збіраецца паведаміць аб гэтым сенату на паседжанні ў сакавіцкія іды, з тым каб [[Цэзар]] атрымаў тытул цара па-за Рымам<ref>Цыцэрон. Аб дывінацыі ІІ 110; Святоній. Боскі Юлій 79, 3; Плутарх. Цэзар 60; Апіан. Рымскія войны XIV (Грамадзянскія войны ІІ) 110; Дыён Касій. Рымская гісторыя XLIV 15, 3</ref>
* У [[38 да н.э.|38 годзе да н.э.]] з-за непрыхільных знакаў у Сівіліных кнігах знайшлі ўказанні правесці рытуал амавення [[Маці багоў]] у моры, што і было зроблена<ref>Дыён Касій. Рымская гісторыя XLVIII 43, 5</ref>.
 
У [[18 да н.э.|18 годзе да н.э.]] па загаду [[Актавіян Аўгуст|Аўгуста]] іх тэкст быў перагледжаны і перапісаны ўластнаручна квіндэцэмвірамі<ref>Дыён Касій. Рымская гісторыя LIV 17, 2</ref>. Аўгуст, стаўшы ў 12 годзе [[Вялікі пантыфік|вялікім пантыфікам]], загадаў спаліць прарочаскія кнігі, захаваўшы толькі кнігі сівіл, якія былі памешчаны ў двух пазалочаных скрынях пад храмам Апалона Палацінскага<ref>Святоній. аўгуст 31, 1</ref> і забараніў захоўваць прыватным асобам прадказанні<ref name=autogenerated1>Тацыт. Аналы VI 12</ref>.
 
== Літаратура ==