Сэру Эпеніса Такамбау: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
У [[1855]] г. Сэру Эпінісу сутыкнуўся з ціскам [[ЗША]], якія даслалі да берагоў Фіджы ваенны [[карабель]] і запатрабавалі 38 531 [[Долар ЗША|долараў]] у якасці кампенсацыі згуб амерыканскіх грамадзян. Такамбау спадзяваўся выйграць час і прызнаў частку свайго абавязка ў 5 000 долараў. У [[1858]] г. ЗША паўтарылі акцыю. Такамбау звярнуўся да [[Вялікабрытанія|брытанскага]] консула з прапановай перадаць значную частку сваёй тэрыторыі ў абмен на падтрымку і выплату абавязка. Аднак пасля наведвання Фіджы спецыяльнай брытанскай камісіяй яму было адмоўлена, паколькі чальцы камісіі палічылі, што Сэру Эпінісу не з'яўляецца паўнавартым манархам.
 
У [[1865]] г. па ініцыятыве брытанскіх гандляроў была створана канфедэрацыя правадыроў ''тавата''. Такамбау абвяшчаўся вярхоўным правадыром, што дазволіла яму перадаць частку земляў прыватным уласнікам і такім чынам разлічыцца з ЗША. У [[1871]] г. пасля адмовы танганскага стаўленніка МаафыМа'афу ад улады па ініцыятыве брытанцаў Сэру Эпінісу быў афіцыйна прызнаны [[кароль|каралём]] Фіджы, хаця яго ўлада абмяжоўвалася іншымі правадырамі. Аднак новы ўрад апынуўся [[эканоміка|эканамічна]] недзеяздольным, што прывяло да сацыяльных хваляванняў. [[10 кастрычніка]] [[1874]] г. Такамбау афіцыйна адрокся ад тытула на карысць брытанскай [[Вікторыя, каралева брытанская|каралевы Вікторыі]].
 
Ужо ў якасці экс-манарха Такамбау наведаў разам з прадстаўнікамі сваёй сям'і [[Аўстралія|Аўстралію]], дзе ў той перыяд знаходзілася брытанская адміністрацыя. Візіт пакінуў у яго вялікае ўражанне. Аднак некалькі яго сыноў заразіліся [[:be-x-old:Адзёр|адзёрным]] [[Вірусы|вірусам]] і прывезлі яго з Аўстраліі на Фіджы. Успыхнула [[эпідэмія]], якая мела катастрафічныя наступствы. У выніку хваробы і паўстанняў загінула трэць [[фіджыйцы|фіджыйцаў]].