Цівалі (Мінск): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Цівалі''', '''[[прадмесце]] Цівалі'''  — гістарычны раён [[Мінск]]а, размешчаны ў паўночна-заходняй частцы [[горад]]а, за [[Кальварыйскія могілкі|Кальварыйскімі могілкамі]].
 
== Гісторыя ==
[[Фальварак]] Цівалі вядомы з сярэдзіны [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]] як прыватнаўласніцкае валоданне Т. Гольцберга, немца паводле паходжання. Мясціна была названа ў гонар парка актыўнага адпачынку «Цівалі», адкрытага ў [[Капенгаген]]е знакамітым дацкім вандроўнікам Г. Карстэнсэнам у [[1844]] годзе. Праз папулярнасць праекта падобныя паркі былі створаны ў многіх еўрапейскіх гарадах.
 
У беларускіх Цівалях была пабудавана сядзіба, летні тэатр «Цівалі» і рэстарацыя. На ўзвышшы знаходзіўся адзіны ў ваколіцах [[вятрак]]. Раён з'яўляўся адным з культурных куткоў губернскага Мінска.<ref>Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006.  — 696 с. С. 231—232</ref>
 
Цягам [[1938]] г. супрацоўнікі [[НКУС]] СССР закапалі ў жывёльным могільніку вёскі Цівалі ([[Мінскі раён]]; цяпер ля кінатэатра «Аўрора», вул. Прытыцкага, Мінск) каля 300 целаў чыгуначнікаў. У той год іх незаконна расстралялі ў некалькіх гарадах Беларусі па загаду {{нп3|Народны камісарыят шляхоў зносін СССР|камісара шляхоў зносін СССР|ru|Народный комиссариат путей сообщения СССР}} [[Лазар Кагановіч|Лазара Кагановіча]] за [[Стачка|стачкі]] дзеля спынення [[Рэпрэсіі ў БССР|высылкі жыхароў Беларусі]] ў [[Сібір]] і Запаляр'е. У [[1961]] г. салдаты Беларускага палка Міністэрства ўнутраных спраў [[БССР]] раскапалі могільнік. Сярод касцей жывёл знайшлі скручаныя калючым [[дрот]]ам рэшткі людзей з прастрэленымі чарапамі. Пры гэтым замест апазнання і пахавання па загаду вышэйшага камандавання чалавечыя рэшткі спалілі [[напалм]]ам разам з жывёльнымі і затым закапалі ў лесе ля дарогі на [[Ракаў]] ([[Валожынскі раён]], [[Мінская вобласць]])<ref>{{Спасылка|аўтар=[[Марат Гаравы]]|загаловак=У Мінску адбылася дэманстрацыя стужкі «Цівалі»|спасылка=http://www.novychas.info/fakty_padziei_liudzi/u_minsku_adbylasia_demanstracy|выдавецтва=[[Газета]] «[[Новы Час|Новы час]]»|год=26 кастрычніка 2012|дата доступу=1 лістапада 2014}}</ref>. У [[1963]] г. вёску далучылі да Мінска. У [[1992]]—[[2000]] гг. [[ХК Дынама Мінск|хакейны клуб «Дынама» Мінск]] выступаў пад назвай [[Цівалі Мінск|«Цівалі»]], пад якім 4 разы станавіўся чэмпіёнам Беларусі па [[Хакей з шайбай|хакеі з шайбай]]<ref>{{Спасылка|аўтар=|загаловак=«Дынама» — чэмпіён|спасылка=http://pda.nn.by/artykul/7580.html|выдавецтва=Газета «[[Наша Ніва]]»|год=27 сакавіка 2007|дата доступу=1 лістапада 2014}}</ref>
 
== Сучаснасць ==
У наш час пра існаванне прадмесця нагадвае [[Парк Цівалі, Мінск|аднайменны парк]] паміж вуліцамі [[Вуліца Прытыцкага, Мінск|Прытыцкага]], [[вуліца Пятра Глебкі, Мінск|П. Глебкі]] і [[Вуліца Матусевіча, Мінск|Матусевіча]]<ref>[http://www.minsk.gov.by/cgi-bin/normdoc.pl?doc=2371 Решение 22-й сессии Минского городского Совета депутатов 24-го созыва №274№ 274 от 22.12.2006: Аб прысваенні назваў вуліцы, скверам і мікрараёнам г. Мінска]</ref>.
.
 
 
== У культуры ==
У [[1994]] г. [[Сяргей Законнікаў]] напісаў паэму «Цівалі» ў гонар чыгуначнікаў Беларусі, забітых у 1938 г. за спыненне цягнікоў з ссыльнымі. Паэма складалася з 15 частак: Уступ, На Беларусі мор, Ноч, Раніца, Сон Лысоні, Сон Варанога, Сон машыніста Калейкі, Пекла, Жалезны наркам, Статак, Наш дзень, Мне чуецца гул
грамадзянскай вайны, Лёс, Апошні шанц, Эпілёг<ref>{{Спасылка|аўтар=[[Сяргей Законнікаў]]|загаловак=Гэта мы|спасылка=http://belarus.kulichki.net/index2.php?option=com_content&task=view&id=239|выдавецтва=Мы — нацыя|год=13 жніўня 2009|дата доступу=1 лістапада 2014}}</ref>. [[24 кастрычніка]] [[2012]] г. у Мінску адбылася прэм'ера дакументальна-публіцыстычнага фільму «Цівалі» рэжысёркі [[Галіна Самойлава|Галіны Самойлавай]] аб расстраляных чыгуначніках. [[29 кастрычніка]] фільм паказаў спадарожнікавы тэлеканал «[[Белсат]]» ([[Варшава]], [[Польшча]])<ref>{{Спасылка|аўтар=|загаловак=Яны спрабавалі спыніць сталінскую машыну смерці|спасылка=http://www.belsat.eu/be/articles/yany-sprabavali-spynic-stalinskuyu-mashynu-smerci-glyadzice-film-lajn/|выдавецтва=[[Белсат]]|год=29 кастрычніка 2012|дата доступу=1 лістапада 2014}}</ref>.
{{Зноскі}}
 
== Літаратура ==
** Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006.  — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
 
{{Гістарычныя раёны Мінска}}